Аляксей Іванавіч Галаўнёў
Аляксей Іванавіч Галаўнёў (25 лютага 1925, в. Каўшова, Мсціслаўскі раён — 8 студзеня 2008) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1973), прафесар (1974).
Аляксей Іванавіч Галаўнёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лютага 1925[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 студзеня 2008[1] (82 гады) |
Род дзейнасці | філосаф |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1954 годзе БДУ. Працаваў у Інстытуце філасофіі і права НАН Беларусі, у 1954—1963 вучоны сакратар, у 1979—1981 загадчык сектара. У 1963—1979 на кафедры філасофіі АН Беларусі, у 1981—1992 загадчык гэтай кафедры. У 2002—2007 гадах у Беларускім інстытуце правазнаўства.
Навуковыя працы па філасофскіх праблемах культуры і навукі, тэорыі і гісторыі нацыянальных культуры.
Літаратура
правіць- Галаўнёў Аляксей Іванавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
Спасылкі
правіць- Аляксей Іванавіч Галаўнёў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»