Аляксей Валянцінавіч Улюкаеў

Аляксе́й Валянці́навіч Улюка́еў (руск.: Алексе́й Валенти́нович Улюка́ев, нар. 23 сакавіка 1956 г., Масква) — расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Аляксей Валянцінавіч Улюкаеў
Род дзейнасці эканаміст, палітык, банкір, фінансіст
Дата нараджэння 23 сакавіка 1956(1956-03-23)[1][2][…] (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міністр эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі з 24 чэрвеня 2013 года па 15 лістапада 2016 года. Сапраўдны дзяржаўны саветнік Расійскай Федэрацыі 1 класа. У 2000—2004 гадах — першы намеснік міністра фінансаў Аляксея Кудрына. Паплечнік Ягора Гайдара, быў яго саветнікам у ельцынскім ўрадзе пры правядзенні эканамічных рэформаў 1990-х гадоў, а затым намеснікам у інстытуце Гайдара.

З 15 лістапада 2016 года — абвінавачаны ў вымагальніцтве хабару ў памеры 2 мільёнаў долараў ЗША ў выканаўчага дырэктара кампаніі «Раснафта» Ігара Сечына. 15 снежня 2017 года суд прыгаварыў Улюкаева да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму і штрафу ў 130 млн рублёў. 12 мая 2022 года выйшаў на волю, вызвалены ўмоўна-датэрмінова.

Зноскі