Аляксей Максімавіч Калтыгін

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Аляксей Калтыгін)

Аляксей Калтыгін (нар. 27 ліпеня 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Слуцк» (у арэндзе з «Крумкачоў»).

Футбол
Аляксей Калтыгін
Поўнае імя Аляксей Максімавіч Калтыгін
Нарадзіўся 27 ліпеня 2000(2000-07-27) (21 год)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 180 см
Вага 72 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Слуцк
Нумар 34
Клубная кар’ера[* 1]
2018 Беларусь БАТЭ 0 (0)
2018 Беларусь Узда 10 (-9)
2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 0 (0)
2019 Беларусь Белшына-2 (Бабруйск) 6 (-9)
2020 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 2 (-2)
2021— Беларусь Крумкачы (Мінск) 30 (-28)
2022—   Беларусь Слуцк
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 сакавіка 2022.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец сталічнай СДЮШАР «Трактар». Выступаў за «Трактар» у Чэмпіянаце АЛФ, у 2018 годзе знаходзіўся ў дублюючым складзе БАТЭ, пасля гуляў у Другой лізе за «Узду». Сезон 2019 пачынаў у дублі мінскага «Тарпеда», а пасля спынення існавання клуба далучыўся да «Белшыны-2».

У лютым 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка», дзе быў рэзервовым брамнікам. У лютым 2021 года перайшоў у «Крумкачы»[1] і замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У сакавіку 2022 года падпісаў кантракт з «Крумкачамі» на 2 гады і быў аддадзены ў арэнду ў «Слуцк» да канца сезона 2022[2].

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 (1) дубль БАТЭ   0 0
2018 (2) Д3 Узда   10 -9
2019 (1) дубль Тарпеда   2 -5
2019 (2) Д3 Белшына-2   6 -9
2020 Д2 Спадарожнік   2 -2
2021 Д2 Крумкачы   30 -28

Зноскі