Аляксей Леанідавіч Радзюк

Беларускі гісторык

Аляксей Леанідавіч Радзюк (нар. у 1986 годзе) — беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук.

Аляксей Леанідавіч Радзюк
Дата нараджэння 1986
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч
Вядомы як дэкан гуманітарнага факультэта ПДУ

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў ў 2008 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 2009 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2009-2012 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2010-2011 гадах стажыраваўся ў Польшчы.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніў у 2014 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Беларускія кааператывы ў Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.)». Навуковы кіраўнік - Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч.

З 2012 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З'яўляўся выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам кафедры, дацэнтам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, займаў пасаду намесніка дэкана юрыдычнага факультэта і адначасова дацэнта кафедры канстытуцыйнага права і дзяржаўнага кіравання юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2022 года займае пасаду дэкана гуманітарнага факультэта ПДУ.

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, гісторыі беларускага нацыянальна руху ў Заходняй Беларусі, гісторыі дзейнасці беларускіх палітычных партый і арганізацый у гэтым рэгіёне, гісторыі сацыяльна-эканамічнага развіцця краю, у прыватнасці гісторыі кааператыўнага руху ў Заходняй Беларусі і ўдзелу ў ім беларусаў, асобным патынням краязнаўства, лакальнай і вуснай гісторыі і інш.

Узнагароды і прэміі правіць

Бібліяграфія правіць

Выбраныя навуковыя артыкулы правіць

  • Савецка-польская мяжа ў калектыўнай памяці беларускага насельніцтва Докшыцкага раёну / А. Л. Радзюк // ARCHE Пачатак. – 2009. – № 8. – С. 97–114.
  • Беларуская спажывецкая кааперацыя на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1930-я гады / А. Радзюк // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2012. — Вып. 27. — С. 127―131.
  • Роля арганізацыі "Змаганне" ў заходнебеларускім кааператыўным руху (1928―1930 гг.) / В. Даніловіч, А. Радзюк // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2012. — Вып. 27. — С. 122―126.
  • Беларускія кааператывы ў Заходняй Беларусі: сучасны стан даследавання праблемы / А. Л. Радзюк // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. – 2011. – № 2. – С. 66–73.
  • Месца кааперацыі ў структуры беларускага нацыянальнага руху ў Польшчы (1921–1939 гг.) / А. Л. Радзюк // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. – 2012. – № 2. – С. 76–82.
  • Спецыфіка рэалізацыі польскага кааператыўнага заканадаўства на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1920–1939 гады). / А. Л. Радзюк // Вестник Полоцкого государственного университет. – 2012. – № 9. – С. 74–77.
  • Беларускі кааператыўны рух на тэрыторыі Сярэдняй Літве (1920–1922 гг.) / А. Л. Радзюк // Вестник Гродненского государственного университета. – 2012. – № 3. – С. 46–52.

Спасылкі правіць