Аляксей Мікалаевіч Гайняк

Аляксей Мікалаевіч Гайняк (руск.: Алексей Николаевич Гойняк; 28 красавіка 198419 верасня 2017) — афіцэр падраздзялення Сіл спецыяльных аперацый Галоўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. Герой Расійскай Федэрацыі, маёр.

Аляксей Мікалаевіч Гайняк
Алексей Николаевич Гойняк 
Дата нараджэння 28 красавіка 1984(1984-04-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 верасня 2017(2017-09-19) (33 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Прыналежнасць Сцяг Расіі Расія
Род войскаў Сілы спецыяльных аперацый Расійскай Федэрацыі, Галоўнае выведвальнае кіраванне Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі
Званне маёр
Бітвы/войны Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі
Узнагароды і званні
Герой Расійскай Федэрацыі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 28 красавіка 1984 г. у горадзе Сальск Растоўскай вобласці.

Скончыў гарадскую школу № 4 горада Сальск, а затым у 2006 годзе — Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча імя генерала арміі Маргелава В.Ф[1].

Служыў на розных камандных пасадах у часцях паветрана-дэсантных войск, дыслакаваных на тэрыторыі Маскоўскай вобласці. У далейшым служыў у складзе Цэнтра спецыяльнага прызначэння «Сенеж» Сіл спецыяльных аперацый Галоўнага (разведвальнага) упраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі ў пасёлку Сенеж Солнечнагорскага раёна Маскоўскай вобласці.

Прымаў удзел у ваеннай аперацыі ў Сірыі супраць міжнароднай тэрарыстычная арганізацыі «Ісламская дзяржава», дзе ў ходзе баявой аперацыі атрымаў цяжкія раненні.

Памёр 19 верасня 2017 года ад ран[2]. Пахаваны ў горадзе Сонечнагорск Маскоўскай вобласці на Новым гарадскіх могілках.

Указам прэзідэнта ў 2017 (ці 2018) годзе за праяўленую мужнасць і гераізм пры выкананні воінскага абавязку маёру прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі (пасмяротна).

Узнагароды правіць

Памяць правіць

У верасні 2019 года ў горадзе Сальск на будынку сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 4 усталявана мемарыяльная дошка ў гонар Гайняка, які вучыўся ў ёй у перыяд з 1991 па 2001[3].

Сям’я правіць

Аляксей Гайняк быў жанаты, засталіся двое дзяцей. Жонка — Гайняк (Савачкіна) Алеся Аляксандраўна (нар. 1985). Сын — Яраслаў (нар. 2011). Дачка — Яўгенія (нар. 2016).

Зноскі

  1. Ещё один житель Ростовской области погиб в Сирии // Большой Ростов, 20 февраля 2018
  2. Боевые потери ЧВК и ВС РФ в Сирии (очередной погибший) No 2
  3. Алексей Гойняк — герой России из города Сальска, Информационно-публицистическое сетевое издание «Отечество и вера», 23 сентября 2019

Спасылкі правіць