Аляксей Пятровіч Старажэнка
Аляксей Пятровіч Старажэнка (укр.: Олекса Петрович Строженко, руск.: Алексей Петрович Стороженко; 24 лістапада 1806[2] — 18 лістапада 1874) — рускі і ўкраінскі пісьменнік, празаік і этнограф. Вайсковец і чыноўнік па асаблівых даручэннях, правадзейны стацкі саветнік.
Аляксей Пятровіч Старажэнка | |
---|---|
укр.: Олекса Петрович Строженко | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 лістапада (6 снежня) 1805[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада (1 снежня) 1874[1] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, этнограф, драматург, ваенны |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са старажытнага казацкага роду, бацька яго служыў рэгістратарам у канцылярыі графа М. Румянцава. Вучыўся ў Харкаўскім шляхетным пансіёне М. Робуша (1821—1823), у 1824 годзе паступіў на ваенную службу ў кавалерыю ўнтэр-афіцэрам. Часта раз’язджаючы па справах службы па Украіне, слухаў і запісваў апавяданні пра мінуўшчыну, даведаўся нямала цікавых падрабязнасцей са старадаўняга запарожскага побыту.
У 1828—1829 гадах браў удзел у вайне з туркамі і ў бітве пад Журжай быў кантужаны. У 1831 годзе ўдзельнічаў у польскай кампаніі, у задушэнні венгерскага паўстання (1849). У 1851 годзе, знаходзячыся ў бестэрміновым адпачынку, быў прызначаны чыноўнікам для адмысловых даручэнняў пры кіеўскім, падольскім і валынскім генерал-губернатары Бібікаве, а з 1854 года, калі выйшаў у адстаўку, служыў пры ім на гэтай жа пасадзе, калі ён стаў міністрам унутраных спраў. Займаўся расследаваннем крымінальных спраў. 26 лістапада 1855 года ўзнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4 класа за выслугу 25 гадоў у афіцэрскіх чынах.
У 1864 г. быў прыкамандзіраваны да графа М. М. Мураўёва ў Вільню і з тых часоў бязвыезна жыў у Паўночна-Заходнім краі. У 1865—66 г. ён быў старшынёй заснаванай у Вільні рэвізійнай камісіі па справах рымска-каталіцкага духавенства, праводзіў русіфікатарскую палітыку. З 1868 года ў адстаўцы.
Апошнія гады свайго жыцця правёў у сваёй сядзібе Трышын, якую ён атрымаў ад урада ў якасці ўзнагароды за сваю дзейнасць у Паўночна-Заходнім краі, у той жа час займаў пасаду брэсцкага павятовага маршалка дваранства і старшыні з’езду міравых суддзяў.
Пахаваны на Трышынскіх могілках.
Творчасць
правіцьНапісаў 14 сачыненняў на рускай мове і 26 на ўкраінскай, якім валодаў у дасканаласці. Матэрыял для аповесцяў чэрпаў часткова з асабістых назіранняў над "маларасійскім" жыццём, часткова з народнай славеснасці — казак, паданняў і анекдотаў, пераважна фантастычных ці гумарыстычных. Знаходзіўся пад моцным уплывам дваранскай рамантычнай літаратуры, ідэалізаваў узаемаадносіны паміж памешчыкам і прыгонным. Галоўны твор Старажэнкі, «Марка Пракляты», быў сумессю разнастайных паданняў і павер’яў у моцнай аўтарскай перапрацоўцы. Значна бліжэй да народных крыніц стаяць аповесці: «Два браты», «Жанаты чорт», «Скарб», «Се та баба». Яркім гумарам адрозніваецца апавяданне «Вусы». 23 украінскія апавяданні Старажэнкі былі выдадзены ў 1863 г. у Пецярбургу.
Некаторыя творы Старажэнкі на рускую мову пераклаў Іван Бунін.
Зноскі
- ↑ а б Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 7.
- ↑ Русские писатели, 1800—1917 : (ru) / гл. ред. Б. Ф. Егоров. — М. : Большая российская энциклопедия ; СПб. : Нестор-История, 2019. — Т. 6 : С—Ч. — С. 80. — 656 с. — (Сер. биогр. словарей: Русские писатели. 11—20 вв.). — 1 000 экз. — ISBN 5-85270-011-8. — ISBN 978-5-4469-1616-0 (т. 6).
Спасылкі
правіць- Н. Ф. Сумцов. Стороженко, Алексей Петрович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- А. В. Кулагин. Стороженко Алексей (Олекса) Петрович // Русские писатели, 1800—1917 : (ru) / гл. ред. Б. Ф. Егоров. — М. : Большая российская энциклопедия ; СПб. : Нестор-История, 2019. — Т. 6 : С—Ч. — С. 80-81. — 656 с. — (Сер. биогр. словарей: Русские писатели. 11—20 вв.). — 1 000 экз. — ISBN 5-85270-011-8. — ISBN 978-5-4469-1616-0 (т. 6).