Аляксей Уладзіміравіч Бярэзін

расійскі футбаліст

Аляксей Бярэзін (нар. 16 красавіка 1993, Казань, Расія) — расійскі футбаліст, брамнік.

Футбол
Аляксей Бярэзін
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Уладзіміравіч Бярэзін
Нарадзіўся 16 красавіка 1993(1993-04-16)[1][2] (31 год)
Грамадзянства  Расія
Рост 190 см
Вага 82 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
Расія Рубін (Казань)
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2011 Расія Рубін-2 (Казань) 28 (-52)
2011—2013 Расія Рубін (Казань) 0 (0)
2014 Польшча Відзаў (Лодзь) 0 (0)
2014   Польшча Відзаў II (Лодзь) 8 (-13)
2014—2015 Расія Дняпро (Смаленск) 16 (-15)
2016—2018 Расія Арсенал (Тула) 0 (0)
2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 9 (-18)
2019 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 0 (0)
2019—2020 Расія Разань 3 (-6)
2020 Расія Мурам 6 (-9)
2021 Аўтаномная Рэспубліка Крым Кызылташ (Бахчысарай) 9 (-14)
2021 Расія Зеніт-Іжэўск 5 (-9)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2012 Расія Расія (да 19) 8
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 кастрычніка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 лютага 2019

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец казанскага «Рубіна», гуляў за другую каманду «Рубін-2» у трэцім расійскім дывізіёне, пазней выступаў за моладзевы склад «Рубін», аднак у асноўнай камандзе так і не дэбютаваў. У студзені 2014 года стаў іграком польскага клуба «Відзаў», але і там гуляў выключна за другую каманду. У выніку вярнуўся ў Расію і папоўніў склад смаленскага «Дняпро». У лютым 2016 года перайшоў у тульскі «Арсенал», выйшаў з камандай у Прэм’ер-лігу, аднак за 2,5 гады так і не згуляў за яе ў чэмпіянаце.

У жніўні 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дняпро» з Магілёва[3]. Адразу стаў асноўным брамнікам каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. Па заканчэнні сезона ў снежні 2018 года пакінуў «Дняпро»[4].

У студзені 2019 года падпісаў кантракт з іншым беларускім клубам — «Іслаччу»[5]. У складзе «Іслачы» быў рэзервовым брамнікам, гуляў за дубль, за асноўную каманду так і не выйшаў на поле. У чэрвені 2019 года кантракт з клубам быў разарваны[6].

У жніўні 2019 года вярнуўся ў Расію, далучыўшыся да «Разані». Сезон 2020/21 пачынаў у «Мураме», а ў лютым 2021 года перайшоў у крымскі «Кызылташ». У верасні 2021 зноў апынуўся ў трэцім дывізіёне Расіі, стаўшы іграком «Зеніта-Іжэўск». Пакінуў клуб у лютым 2022 года.

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юніёрскую зборную Расіі.

Зноскі