Аляксей Якаўлевіч Міхальчанка

Аляксей Якаўлевіч Міхальчанка (нар. 13 кастрычніка 1973, Полацк, Віцебская вобласць, БССР, СССР) — беларускі журналіст, прапагандыст і тэлевядучы.

Аляксей Якаўлевіч Міхальчанка
Род дзейнасці тэлевядучы
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1973(1973-10-13) (51 год)
Месца нараджэння
Месца працы

Біяграфія

правіць

У 2000 годзе пачаў тэлевізійную кар’еру на рэгіянальным тэлеканале[1]. З 2004 года працаваў на дзяржаўным тэлеканале «АНТ» у якасці пазаштатнага карэспандэнта. У 2005 годзе пераехаў у Мінск працаваць у штаб-кватэру «АНТ». Міхальчанка вядомы як аўтар тэлеперадачы «руск.: Как есть, так есть» (Як ёсць, так ёсць).

У 2012 годзе быў кандыдатам на выбарах у ніжнюю палату беларускага парламента, але не быў абраны[2].

Санкцыі ЕС

правіць

У 2011 годзе, пасля хвалі рэпрэсій, якая рушыла ўслед за прэзідэнцкімі выбарамі 2010 года, Міхальчанка разам з іншымі супрацоўнікамі і топ-менеджарамі буйных дзяржаўных СМІ стаў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спіса Еўрасаюза[3].

Згодна з рашэннем Савета ЕС ад 15 кастрычніка 2012 года тэлеперадача «руск.: Как есть, так есть» была ахарактарызавана як інструмент прапаганды ў Беларусі, які падтрымлівае і апраўдвае рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, якія сістэматычна асвятляюцца ў негатыўнай і зневажальнай форме з выкарыстаннем фальсіфікаванай інфармацыі, у той час як Міхальчанка стаў асабліва актыўны на гэтай ніве пасля разгону Плошчы 2010 і наступных пратэстаў[4].

У 2014 годзе Міхальчанка выйграў працэс у судзе агульнай юрысдыкцыі ЕС  (укр.) і здолеў дамагчыся адмены санкцый супраць яго па працэсуальных прычынах. Суд  (укр.), аднак, пацвердзіў, што шоу Міхальчанкі было часткай прапагандысцкай машыны рэжыму Лукашэнкі[5].

Асабістае жыццё

правіць

Жанаты, мае сына[1].

Зноскі

Спасылкі

правіць