Аляксей Яроменка
Аляксей Яроменка — беларускі архітэктар, даследчык архітэктуры.
Аляксей Яроменка | |
---|---|
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы |
Біяграфія
правіцьУ 1989 г. скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. Пранаваў у ВА «Белрэстаўрацыя», ДПІ «Мінскпраект», творчых майстэрнях пры Саюзе архітэктараў Беларусі[1].
Жыве ў Мінску[1].
Творчасць
правіцьБольшасць работ зроблена ў галіне культавага дойлідства, рэстаўрацыі і рэканструкцыі сакральных аб’ектаў. Аўтар праектаў культавых збудаванняў у Бабруйску, Бараўлянах, в. Браздзечына, Мінску, Слуцку, в. Цэнтральнай, капліцы Божай Міласэрнасці на Паўночных могілках ля вёскі Якубовічы Мінскага раёна[2] і інш. Аўтар праекта аднаўлення касцёла Святога Станіслава ў вёсцы Прасці Нясвіжскага раёна[3]. Займаецца выяўленнем і фіксацыяй руінаў раней не даследаваных культавых аб’ектаў[1].
Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх архітэктурных конкурсаў[1].
Бібліяграфія
правіць- Каталіцкія святыні : Мінска-Магілёўская архідыяцэзія / [працавалі: Б. Лані, У. Трацэўскі ; тэкст і фота А. Яроменкі]. — Мінск : Про Хрысто, 2003. — ISBN 985-6628-38-5
Зноскі
- ↑ а б в г Кароткая біяграфія пад артыкулам ў часопісе «Наша вера» № 2 (60) 2012
- ↑ НЕАГОТЫКА: ПАГЛЯДЗІЦЕ, ЯКАЯ КАПЛІЦА МОЖА З'ЯВІЦЦА НА МОГІЛКАХ У МІНСКУ. Чэрвень 9, 2020
- ↑ Асвячэнне касцёла св. Станіслава адбылося ў вёсцы Прасці
Спасылкі
правіць- Кароткая біяграфія пад артыкулам ў часопісе «Наша вера» № 2 (60) 2012