Аліса дэ Таледа Зомерлат (шведск.: Alice de Toledo Sommerlath) у дзявоцтве Аліса Соарэс дэ Таледа (шведск.: Alice Soares de Toledo; 25 мая 1906, Сан-Мануэл, Сан-Паўлу, Бразілія — 9 сакавіка 1997, Дротнінгхольм, Екерэ, Швецыя) — маці каралевы Сільвіі, жонкі караля Швецыі Карла XVI Густава.

Аліса Зомерлат
Дата нараджэння 15 мая 1906(1906-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 1997(1997-03-09) (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Arthur de Toledo[d]
Маці Elisa Novais Soares[d]
Муж Walther Sommerlath[d]
Дзеці Сільвія Рэната Зомерлат і Jörg Sommerlath[d]
Магіла Вальтэра і Алісы Зомерлат.

Ранні перыяд жыцця правіць

Зомерлат нарадзілася ў муніцыпалітэце Сан-Мануэль у бразільскім штаце Сан-Паўлу[1][2], яна была малодшым дзіцем і адзінай дачкой Элізы Новаіс Саарэш (1881—1928) і яе мужа Артура Фларыяна дэ Таледа (1873—1935).

Шлюб і далейшае жыццё правіць

10 снежня 1925 года Аліса Соарэс дэ Таледа выйшла замуж у Санта-Чэсіліі, Сан-Паўлу, за нямецкага прадпрымальніка Вальтэра Зомерлата (1901—1990), разам з ім яна потым пераехала ў Германію. Там у пары нарадзілася чацвёра дзяцей:

З 1937 па 1947 гад яны жылі ў Берліне[3].

З 1947 па 1957 год сям’я жыла ў Сан-Паўлу, дзе муж Зомерлат займаў пасаду прэзідэнта бразільскага філіяла шведскай кампаніі Uddeholm AB[4]. У 1957 годзе Зомерлаты вярнуліся ў Гайдэльберг .

Зомерлат аўдавела ў кастрычніку 1990 года. Яна пакутавала ад хваробы сэрца і дэменцыі [4] і памерла ў Дротнінгхольмскім палацы ў муніцыпалітэце Екерэ, на захадзе ад Стакгольма ў 1997 годзе[4]. Яе астанкі былі пахаваны ў Гайдэльбергу побач з парэшткамі яе мужа[4].

Зноскі

  1. Ancestry of Queen Silvia of Sweden (b. 1943) (4 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2012.
  2. Genealogia de Alice Soares de Toledo (in Portuguese)
  3. The Queen speaks about the report relating to her father, Walther Som… (10 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2018.
  4. а б в г Aftonbladet nyheter: Silvia ärver 57000 efter mamma (10 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2018.