Амерыканская зона акупацыі Германіі
Амерыканская зона акупацыі Германіі — тэрыторыі Германіі, якія па заканчэнні Другой сусветнай вайны ў Еўропе апынуліся пад кіраваннем амерыканскай ваеннай адміністрацыі.
Акупаваная ЗША тэрыторыя | |||
Амерыканская зона акупацыі Германіі | |||
---|---|---|---|
англ.: American occupation zone | |||
|
|||
|
|||
|
|||
Сталіца | |||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||
Плошча |
|
||
Форма кіравання | Вайсковая адміністрацыя[d] | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ваенная адміністрацыя створана згодна з дакументам «Аб палітычных і эканамічных прынцыпах, якімі неабходна кіравацца пры звароце з Германіяй у пачатковы кантрольны перыяд», падпісаным падчас Патсдамскай канферэнцыі. У 1947 годзе амерыканская і брытанская зоны акупацыі аб’ядналіся ў Бізонію. У 1948 годзе Бізонія аб’ядналася з французскай акупацыйнай зонай і стварыла Трызонію. Пасля на аснове Трызоніі сфармавалася Федэратыўная Рэспубліка Германія.
Перадгісторыя
правіцьПатсдамская канферэнцыя і падпісаны на ёй дагавор «Палітычныя і эканамічныя прынцыпы, якімі неабходна кіравацца пры звароце з Германіяй у пачатковы кантрольны перыяд» паставілі кропку ў пытанні бліжэйшага будучага пасляваеннай Германіі. Палітычныя прынцыпы зводзіліся да дэмакратызацыі і денацыфікацыі, а эканамічныя да дэманапалізацыі і дэмілітарызацыі.
Кантрольны механізм кіравання быў створаны ў чэрвені 1945 года. У яго структуру ўвайшоў Кантрольны савет па Германіі, які складаўся з чатырох галоўнакамандуючых краін-пераможцаў. У яго абавязкі ўваходзілі: узгадненне дзеянняў галоўнакамандуючых у сваіх зонах акупацый, сумесныя рашэнні па ваенных, эканамічных і палітычных пытаннях, кантроль над цэнтральнай нямецкай адміністрацыяй. З намеснікаў галоўнакамандуючых быў сфармаваны Камітэт каардынацыі, на які прыходзілася ўся адміністрацыйная работа.
У першыя месяцы пасля вайны перад амерыканскай ваеннай адміністрацыяй у Германіі (Office of Military Government for Germany, Amt der Militärregierung für Deutschland, OMGUS, AMD) стаялі вострыя праблемы. Разбурэнні, голад, небяспека распаўсюду эпідэмій і масавых беспарадкаў патрабавалі тэрміновых мер рашэння[1].
Тэрыторыя
правіцьУ склад амерыканскай акупацыйнай зоны ўвайшлі Баварыя, Гесэн, паўночныя часткі Бадэна і Вюртэмберга, Брэмен[2]. Яна ахоплівала тэрыторыю ў 110 075 км², з насельніцтвам ў 16 682 573 чалавек. Ранейшыя тэрытарыяльныя межы суб’ектаў, якія існавалі пры Рэйху, бурыліся і толькі зямлі Баварыі захавалі статус-кво[3].
Палітыка ЗША ў зоне акупацыі
правіцьДэнацыфікацыя
правіцьАкупацыя тэрыторыі Германіі мела не толькі палітычныя, эканамічныя і ваенныя мэты. Быў узяты курс на духоўнае адраджэнне нямецкага народа. У пачатковы пасляваенны перыяд нешматлікія немцы ўспрымалі сітуацыю як «вызваленне». Многія людзі бачылі ў паразе ў вайне, у крушэнні дзяржаўнага апарату, які на працягу немалога часу кантраляваў многія аспекты жыцця грамадзян, у велізарных чалавечых стратах нацыянальную катастрофу. У многіх сем’ях аплаквалі загінулых сваякоў. Асабістае гора перашкаджала немцам адэкватна глядзець на злачынствы нацысцкага рэжыму і ўсвядоміць віну. Частка людзей працягвала верыць у веліч памерлага фюрара і ідэі нацыянал-сацыялізму[4].
З моманту заняцця ў 1944 года амерыканскімі войскамі першых населеных пунктаў да вясны 1946 года палітыку дэнацыфікацыі ажыццяўлялі ваенныя падраздзяленні, якія дзейнічалі на падставе некалькіх дырэктыў, якія не ўтрымлівалі дакладнага плана дзеянняў і не давалі выразнага вызначэння крытэрыяў людзей, так ці інакш звязаных з нацысцкім рэжымам[5].
Уведзены ў дзеянне нямецкімі органамі самакіравання 5 сакавіка 1946 года закон №104 «Аб вызваленні ад нацыянал-сацыялізму і мілітарызму» абавязваў кожнага немца, які дасягнуў 18 гадоў, запоўніць спецыяльную анкету з 133 пытанняў. Дадзеныя апытання давалі інфармацыю пра кожнага немца, вызначалі ступень яго вінаватасці і дачынення да нацызму. Усяго анкетаванне ў амерыканскай зоне прайшло 13 мільёнаў чалавек. Таксама было створана 545 трыбуналаў, якія вызначалі ў адпаведнасці з віной меру пакарання. З-за таго, што трыбуналы не спраўляліся з-за вялікай колькасцю абвінавачаных, ваенная адміністрацыя аб’явіла амністыю для асоб, народжаных пасля 1 студзеня 1919 года, непрацаздольных і малазабяспечаных асоб[6].
У выніку, з 13 мільёнаў зарэгістраваных толькі 613 тысяч чалавек былі прызнаны ў той ці іншай ступені вінаватымі ў датычнасці да злачынстваў нацызму і адпаведна віне пакараныя. Галоўнымі злачынцамі былі прызнаны больш за 1600 чалавек[6].
Сур’ёзным крокам у змене грамадскага жыцця стаў закон №8 амерыканскай ваеннай адміністрацыі, які ўступіў у сілу 26 верасня 1945 года і ўтрымліваў меры па денацыфікацыі эканомікі. Паводле зместу закона, любая дзейнасць членаў нацысцкай партыі ці яе даччыных арганізацый у якіх-небудзь камерцыйных прадпрыемствах, акрамя як на пасады звычайнага работніка, забаранялася[7].
Кіраванне
правіцьАмерыканская акупацыйная зона была падзелена на тры федэральныя зямлі з нямецкімі зямельнымі упраўленнямі — Грос-Гесэн, Вюртэмберг-Бадэн і Баварыя. Прадстаўнікі трох зямель фармавалі Савет зямель (Länderrat) і Парламенцкі савет (Parlamentarischer Rat).
Тэрыторыя Брэмена да кастрычніка 1946 года знаходзілася пад брытанскім кіраваннем і толькі ў сакавіку 1947 года цалкам перайшла пад амерыканскае кіраванне з атрыманнем статусу федэральнай зямлі. Разам з гэтым пры галоўнакамандуючым амерыканскімі акупацыйнымі войскамі ў Германіі быў створаны спецыяльны штаб[8].
Улады ЗША лічылі, што лепшым спосабам арганізацыі дзяржаўнай улады ў Германіі з’яўлялася стварэнне федэралістычных нямецкіх земляў і цэнтральнага ўрада з празрыста пэўнымі абмежаванымі паўнамоцтвамі. Пры запаўненні органаў адміністрацыйнага кіравання ахвотна выкарыстоўваліся людзі, якія змагаліся супраць нацызму, аднак сярод кіраўнікоў было і нямала нацысцкіх функцыянераў, якіх бралі на працу з-за іх здольнасцяў і досведу.
Восенню 1945 года акупацыйныя ўлады склалі спіс буйных прамыслоўцаў і банкіраў, якія мелі дачыненне да ваенных злачынстваў. Спіс, які змяшчаў 1800 чалавек, да моманту публікацыі быў скарочаны да 42. Праводзіліся судовыя працэсы над кіраўнікамі буйных нямецкіх прамысловых канцэрнаў Крупа і Фліка[6].
Культура
правіцьЗлучаныя Штаты вылучылі тэзіс аб «калектыўнай віне» нямецкай нацыі за злачынствы нацыстаў, згодна з якім немцы не маглі самастойна выкараніць спадчыну гітлерызму. Быў распрацаваны план «перавыхавання» нямецкага народа з дапамогай культуры, які павінен быў прывесці да татальных дэмакратычных зменаў у жыцці людзей.
Пасля вайны ў Германіі назіраўся «культурны голад». Спрабуючы спаталіць яго, амерыканскія ўлады ажыццяўлялі «культурны экспарт» праз прэсу, кінатэатры, радыё і г.д. Асаблівай папулярнасцю, асабліва сярод моладзі, карысталіся Амерыканскія Інфармацыйныя цэнтры («Амерыка-хаус»), якія знаёмілі наведвальнікаў з амерыканскай культурай, гісторыяй і традыцыямі. Кожны цэнтр меў багатую колькасць кніг па самых розных тэмах, разнастайныя ілюстраваныя часопісы, сотні фатаграфій. У цэнтрах праводзіліся сходы і прэс-канферэнцыі, дзе служачыя ваеннай адміністрацыі чыталі лекцыі па культуры, палітыцы, міжнародных справах. Арганізоўваліся курсы вывучэння англійскай мовы. Паступова цэнтры сталі аазісамі культурнай дзейнасці[9].
Разам з гэтым у працэсе денацыфікацыі каля 600 дзеячаў культуры былі адхілены ад працы. Усе літаратурныя творы, якія мелі нацысцкі, мілітарысцкі, расісцкі змест, канфіскоўваліся з бібліятэк. Вялікай праблемай было аднаўленне дзейнасці школ. У Баварыі ў 1946 годзе на аднаго настаўніка прыходзілася 65 вучняў. Сітуацыя пагаршалася дэнацыфікацыяй настаўніцкага складу, падчас якога 50% настаўнікаў пазбавіліся працы. У саміх школах надзвычай бракавала мелу і сшыткаў, парт і дошак, падручнікаў, асабліва па літаратуры, гісторыі, геаграфіі. Нацысцкія падручнікі, якія выходзілі мільёнамі асобнікаў, канфіскоўваліся, а ў школы пастаўляліся перавыданні падручнікаў перыяду Веймарскай рэспублікі або ствараліся новыя. Праца ў школах пачалася яшчэ ўвосень 1945 года і ўсе цяжкасці адольваліся.
Спіс ваенных губернатараў
правіцьЗноскі
- ↑ Некоторые аспекты социальной политики американской военной администрации в Германии (1945—1949 ГГ.)
- ↑ Германский федерализм: История, современное состояние, потенциал реформирования
- ↑ Сбитнев К.В. Потсдам и послевоенная судьба Германии. — Курск: Курская государственная сельскохозяйственная академия имени проф. И.И. Иванова, 1990. — С. 148.
- ↑ Ю.В. Галактионов. Духовная жизнь и культура послевоенной Германии (1945-1949 гг.) : Материалы международной научно-практической конференции. —С. 109.
- ↑ Е. А. Жаронкина. Денацификация в американской оккупационной зоне Германии: этапы, проблемы и итоги. — Известия Алтайского государственного университета, 2008. — С. 63.
- ↑ а б в Е. А. Жаронкина. Денацификация в американской оккупационной зоне Германии: этапы, проблемы и итоги. — Известия Алтайского государственного университета, 2008. — С. 65.
- ↑ Е. А. Жаронкина. Денацификация в американской оккупационной зоне Германии: этапы, проблемы и итоги. — Известия Алтайского государственного университета, 2008. — С. 64.
- ↑ Политика американских оккупационных властей в западной Германии (1945-47 ГГ.) — О. Г. Некрылова
- ↑ Некоторые аспекты социальной политики американской военной администрации в Германии (1945 – 1949 ГГ.) — О. Г. Некрылова
Спасылкі
правіць- Германия после Второй мировой войны Архівавана 10 верасня 2018. — сайт istoriyamira
- Руководитель американской зоны оккупации Архівавана 15 красавіка 2018.
- История Германии. Том 2. От создания Германской империи до начала XXI века - Бонвеч Бернд