ФК Амерыка Мехіка

мексіканскі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з Амерыка Мехіка)

«Амерыка» (ісп.: América) — мексіканскі футбольны клуб з горада Мехіка, які выступае ў Лізе MX, найвышэйшым дывізіёне мексіканскага футбола. Заснаваны ў 1916 годзе і належыць медыякампаніі Televisa. Хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Ацтэка», найвялікшай спартыўнай арэне ў Мексіцы і ўсёй Лацінскай Амерыцы. Клуб з’яўляецца шматразовым чэмпіёнам краіны і адным з самых тытулаваных калектываў у Мексіцы[1] Самым прынцыповым супернікам «Амерыкі» з’яўляецца клуб «Гвадалахара», вядомы па мянушцы «Чывас». Супрацьстаянне «Амерыкі» і «Гвадалахары» — самае важнае ў мексіканскім футболе. Яно мае назву Суперкласіка.

Амерыка
ClubAmerica.png
Поўная назва Club de Fútbol América S.A. de C.V.
Заснаваны 12 кастрычніка 1916
Горад Мехіка, Мексіка
Стадыён Ацтэка
Умяшчальнасць: 105 064
Уладальнік Televisa[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ліга MX
Клаўсура 2023 2 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя правіць

«Амерыка» была заснавана студэнтамі двух сталічных каледжаў 12 кастрычніка 1916 года, у гадавіну высадкі Хрыстафора Калумба на амерыканскі кантынент. У гонар гэтай падзеі клуб і атрымаў сваю назву. Заснавальнікам лічыцца Рафаэль Гут’ерэс, які некаторы час гуляў за каманду, а затым быў яе трэнерам. Другая палова 1920-х гадоў была лепшай у эпоху аматарскага футболу Мексікі. «Амерыка» чатыры разы запар стала чэмпіёнам і яшчэ двойчы заняла другое месца. На Алімпіядзе 1928 года і чэмпіянаце свету 1930 года каманда з’яўлялася базавым клубам зборнай Мексікі.

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Луіс Малагон 1997
2   Аб Луіс Фуэнтэс 1986
3   Аб Ісраэль Рэес 2000
4   Аб Себасцьян Касерэс 1999
5   Аб Кевін Альварэс 1999
6   ПА Джонатан дос Сантас 1990
7   ПА Браян Радрыгес 2000
8   ПА Альвара Фідальха 1997
10   ПА Дыега Вальдэс 1994
11   Нап Хонатан Радрыгес 1994
14   Аб Нестар Арауха 1991
16   ПА Сант’яга Наведа 2001
17   ПА Алехандра Сендэхас 1998
Паз. Імя Нар.
18   Аб Крысціян Кальдэрон 1997
19   Нап Ільян Эрнандэс 2000
20   ПА Рычард Санчэс 1996
21   Нап Энры Марцін (капітан) 1992
23   Аб Эміліа Лара 2002
24   Нап Джавайра Дылрасун 1998
26   Аб Сальвадор Рэес 1998
27   Бр Оскар Хіменес 1988
28   ПА Маўра Лаінес 1996
29   Аб Рамон Хуарэс 2001
30   Нап Раман Марцінес 2002
31   Аб Ігар Ліхноўскі 1994
33   Нап Хуліян Кіньёнес 1997

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць