Амітабх Бачан (хіндзі अमिताभ बच्चन, пры нараджэнні: Амітабх Харыванш Бачан; 11 кастрычніка 1942) — індыйскі акцёр, палітык, прадзюсар і тэлевядучы.

Амітабх Бачан
хіндзі: अमिताभ बच्चन
BACHCHAN Amitabh 03-24x30-2009b.jpg
Імя пры нараджэнні Амітабх Шрывастаў
Дата нараджэння 11 кастрычніка 1942(1942-10-11)[1][2][3] (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Індыі Індыя
Бацька Harivansh Rai Bachchan[d]
Маці Teji Bachchan[d]
Жонка Jaya Bachchan[d]
Дзеці Abhishek Bachchan[d] і Shweta Bachchan Nanda[d]
Адукацыя
Прафесія кінаакцёр, палітык, кінапрадзюсар, спявак, тэлеакцёр
Кар’ера з 1969 г.
Узнагароды Шаблон:Падма Бхушан
IMDb ID 0000821
srbachchan.tumblr.com
Commons-logo.svg Амітабх Бачан на ВікіСховішчы

БіяграфіяПравіць

Амітабх Баччн нарадзіўся 11 кастрычніка 1942 гады ў горадзе Алахабад, штат Утар-Прадэш, у сям’і, якая належыць да адной з вышэйшых кастаў Індыі. Яго бацька, Харыванш Рай Бачан (псеўданім, сапраўдная прозвішча — Шрывастаў), быў вядомым у Індыі паэтам. У Амітабха ёсць малодшы брат, Аджытабх.

З чэрвені 1973 г. Амітабх Бачан жанаты на актрысе Джай Бхадуры. У іх двое дзяцей: дачка Швета і сын Абхішэк, таксама акцёр. Сын Амітабха, Абхішэк Бачан, з 2007 года жанаты на актрысе Айшварыі Рай.

Кар’ера ў кіноПравіць

Амітабх Бачан дэбютаваў у кіно ў 1969 годзе ў фільме «Сем індыйцаў» («Saat Hindustani»), дзе ён згуляў адну з галоўных роляў. Хоць фільм не меў камерцыйнага поспеху, за ролю ў ім Бачан атрымаў нацыянальную кінапрэмію як лепшы новы акцёр. За наступны фільм, Любоў ніколі не памрэ («Anand»), у якім галоўную ролю гуляў Раджэш Кхан, Бачану была прысуджана ўзнагарода часопіса «Filmfare» лепшага акцёру другога плана.

Аднак сапраўдны поспех прыйшоў да Бачана толькі пасля выканання ў 1973 годзе галоўнай ролі ў фільме «Зацягнутая адплата» («Zanjeer»), у якім ён гуляў «злоснага маладога чалавека», паліцэйскага, які самастойна супрацьстаяў злу.

Зноскі

  1. Amitabh Bachchan was born to be famous // The Times of India — 2012. — ed. size: 3321702 Праверана 19 чэрвеня 2017.
  2. Amitabh Bachchan // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Amitabh Bachchan // Archive of Fine Arts — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Amitabh BachchanAsian Network PresentsShah Rukh Khan's HeroesBBC Asian Network, 2012.
  5. Amitabh to join Sherwood alumni meetThe Times of India, 2003. Праверана 10 мая 2020.
  6. Alumni meet at Kirori Mal CollegeThe Times of India, 2010. Праверана 11 мая 2020.