Анадырская нізіна

Анадырская нізіна[1] — нізіна ў Чукоцкай аўтаномнай акрузе. На ўсходзе абмываецца Анадырскім залівам, з захадзе абмежаваная хрыбтамі Пэкульней і Рарыткін. Даўжыня 270 км, вышыня да 100 м. Складзецца алювіяльна-азёрнымі пяскамі і суглінкамі. Пераважае раўнінны рэльеф з астанцовымі і нізкагорнымі масівамі (Залаты хрыбет), дрэнажуецца рр. Анадыр, Канчалан, Вялікая і інш. Паўсюдна развіта шматгадовая мерзлата. Шмат тэрмакарставых азёр і азёр-старыц.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — карта Чукоцкай аўтаномнай акругі