Анастасія Валер’еўна Шпакоўская
Анастасія Валер’еўна Шпакоўская (28 верасня 1979, Мінск) — беларуская актрыса, артыстка тэатра і кіно. Салістка рок-гурту «Naka»[2].
Анастасія Валер’еўна Шпакоўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 верасня 1979 (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | актрыса, спявачка |
Біяграфія
правіцьУ 1996—1998 навучалася на студыі пры НАДТ імя Горкага (мастацкі кіраўнік — Барыс Луцэнка). У 1998—2002 — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Спецыялізацыя — акцёр драматычнага тэатра і кіно (кіраўнік курсу — Валерый Раеўскі).
Працуе ў Нацыянальным тэатры імя Максіма Горкага.
Як спявачку яе характаразуюць наступным чынам: «з пранізлівым жаночым вакалам і мужчынскім драйвам»[3]. «Яна вызначаецца эмацыйнасцю ў вакале і рашучасцю ва ўчынках», — даваў ацэнку Сяргей Будкін[4].
У 2007 годзе нарадзіла сына, на нейкі час выступы былі спынены[5].
Канфлікт з крытыкамі
правіцьПадчас фестывалю «Амбасовішча»-2008 Анастасія Шпакоўская ўдарыла журналістку Таццяну Заміроўскую за тое, што тая «дрэнна пісала пра гурт „Naka“»; інцыдэнт атрымаў агалоску толькі ў 2014—2015 годах[6][7].
Творчасць
правіцьСпэктаклі
правіць- 1999: «На волшебном чердаке» — як Сараканожка
- 1999: «Пир во время чумы», А. Пушкін — як Марыяна
- 2000: «Амфитрион» — як Леда
- 2000: «Раскіданае гняздо» — як Русалка
- 2000: «Мы і яно» — як жонка
- 2001: «Карлик Нос» — як зорка
- 2001: «Чайка», А. Чэхаў — як Аркадзіна
- 2001: Мюзыкл «История любви Полосатого Кота и сеньориты Ласточки» — як сава
- 2002: «Князь Вітаў» — як Беражніца
- 2002: «Анджело и другие», А. Пушкин — як Марыяна
- 2002: «Перед заходом солнца» — як Ацілія
- 2003: «Чудаки» — як Алена Мікалаеўна
- 2003: «Извещение Марии» — Віалена
- 2004: «Случайный вальс» — як жанчына
- 2004: «Земляничная поляна» — як Катрын
- 2004: «Папа, папа, бедный папа» — як Разалі
- 2005: «Опера нищих» — як Джэні Маліна
- 2005: «Ниночка» — як Ніначка
- 2009: «Идеальный Муж» — як Гертруда
- 2009: «Бег» — як Серафіма
- 2009: «Я твоя невеста» — як Агнія Уласьеўна
Фільмаграфія
правіцьЗноскі
- ↑ а б http://www.naka.by/group-Anastasiya_Shpakovskaya.htm
- ↑ Будкін, Сяргей. Наста Шпакоўская: «Не магу прымусіць сябе маўчаць» . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (16 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2020. Праверана 10 красавіка 2020.
- ↑ Naka… Pomidor/off… ці 8 сакавіка? Архівавана 16 верасня 2009.
- ↑ Будкін, Сяргей. 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
- ↑ Апельсінавыя долькі ў музычным фармаце(недаступная спасылка)
- ↑ Чернухо, Александр. Не довольна (руск.). Ultra-music.com (16 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2020. Праверана 31 сакавіка 2020.
- ↑ Свердлов, Павел. Музыкальные журналисты против Конрада Ерофеева (руск.). KYKY.ORG (3 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
Спасылкі
правіць- Профіль на сайце НАДТ імя Горкага Архівавана 19 чэрвеня 2008.
- Біяграфія на сайце гурту Naka (руск.)
- Дадзеныя на фан-сайце(недаступная спасылка) (руск.)
- Інтэрв’ю са Шпакоўскай на сайце Ultra-Music