Naka

беларускі гурт

Naka — беларускі рок-гурт[1].

Naka
Жанр Рок
Гады 2004 — нашы дні
Краіна  Беларусь
Горад Мінск/Масква
Мова песень Руская
Беларуская
Лэйблы West Records
Склад
naka.by

Гісторыя

правіць

2004—2006

правіць
  • У 2004 годзе ствараецца гурт, першыя канцэрты (клубы г. Мінска).
  • «Адкрыццё года» (за 2004 год у клубе «Графіці»)[2].
  • Песні гурта запушчаны ў ратацыю на беларускіх і ўкраінскіх радыёстанцыях (Аўтарадыё, Свет, Сталіца, Хіт FM, Рокс, Альфа радыё, Рускае Радыё, украінскім I-радыё).
  • У 2005 годзе зняты першы live-кліп на песню «Хочу уснуть я».
  • Падпісаны кантракт з маскоўскай рэкорд-кампаніяй «Прологмьюзик (RDM)» пра выданне песень гурта ў зборах серыі «НАШИ».
  • У рэлізе «15 НАШИХ» выходзіць «Дорога»[3], у «16 НАШИХ» — «Кома»[4].
  • Гуказапісвальная кампанія Grand Records уключае песню «Крылья» ў зборніку «Даеш РОК!».
  • Удзел у першым незалежным конкурсе музычных выканаўцаў у сетцы Інтэрнэт «MuseOn» Удзел у фэсце «Окна Открой!» (Санкт-Пецярбург).
  • (спецыяльны прыз ад рэкорд-кампаніі «Бомба-Піцер» — уключэнне адной з песень гурта ў зборніку"ОХОТА!-14").
  • Дыплом «Адкрыццё года» на II Міжнародным мінскім фэсце «Адкрытае неба».
  • Прэзентацыя першага альбома «Тебе» (West Records, 2005, мастэрынг — Юрый Багданаў  (руск.)[5]).
  • Намінацыі «Дэбют года», і «Рок-князёўна» на «Рок-каранацыі»
  • Выступ на фэсце «ОтНАШЕния-2006» (Магілёў) Арганізатар — філіял «НАШАГА» радыё ў Магілёве.
  • Удзел у Другім незалежным конкурсе музычных выканаўцаў у сетцы Інтэрнэт «MuseON» (г. Масква) — 2-е месца ў намінацыі «фатальнай MuseON».
  • Выступ на рок-фэсце «Крылья» (г.Масква, Тушына).

2007—2009

правіць
  • Удзел у трэцім незалежным конкурсе музычных выканаўцаў у сетцы Інтэрнэт «MuseON» (2007, г. Масква).
  • Удзел у «IndieFEST» (г. Мінск).
  • Удзел у фэсце «Музычны АПЕЛЬСІН» (Мінск).
  • Выхад кліпа «Мой герой Т. Б.».
  • Выхад кліпа «Няма мяне».
  • У 2008 годзе гурт піша адкрыты ліст музычнай і немузычнай грамадскасці, у якім паведамляюць пра магчымасць бясплатнай, легальнай спампоўкі першага альбома гурта з сеткі Інтэрнэт.
  • Адкрыццё сайта фан-клуба.
  • Выхад кліпа «Дарога».
  • Выступ на фэсце «ОтНАШЕния-2008» (г. Магілёў).
  • Першы канцэрт у Маскве (клуб «Запаснік»).
  • Запіс другога альбома (у студыі Сяргея Бальшакова, г. Масква).
  • Кліп гурта «Мой герой Т. Б.» стаў адным з пераможцаў фэсту рэдкіх відэакліпаў «NO AIR. ПА-ЗА ЭФІРАМ».

Гурт працуе над сваім другім поўнафарматным альбомам, аднак гэта не замінае яе канцэртнай дзейнасці. У мінскім клубе «DAclub» адбыўся сумесны выступ гурта NAKA і БАРТА. Падчас канцэрту былі прадстаўлены як старыя кампазіцыі, так і песні з новага альбома. Таксама быў выкананы антыкрызісны хіт «Скоро всё е..неться».

2010—2012

правіць

У свет выходзіць другі поўнафарматны альбом «Пора», прэзентацыя якога адбылася 29 студзеня 2010 года ў клубе «Рэактар». У трэк-ліст альбома ўвайшлі дзве версіі скандальнай песні «Бяжы»: на рускай і на беларускай мове[6].

Гурт выпускае EP «Собирайтесь», у які ўвайшла загалоўная песня другога альбома «Пора», а таксама дзве новыя кампазіцыі «Всех забрали» і «Собирайтесь». Вось як пракаментавала падзею лідар гурта Анастасія Шпакоўская: «Песні былі напісаны дзесьці ўлетку. І гэта, магчыма, было ў пэўнай ступені вяшчунствам. Так атрымалася, што ў свеце апошніх падзей песні з такімі назвамі сталі актуальнымі. Мы іх успомнілі і вырашылі зрабіць такое пасланне».[7]

У гэтым жа годзе ў Мінску адбыўся выбух у метро, які забраў жыццё ў 17 чалавек. Гэта падзея адбілася і на творчасці гурта: выйшаў у свет міні-альбом, у склад якога ўвайшлі песні «У баі», «Пагоня» ды «За минуту до взврыва». Апошнюю песню лідар калектыву Анастасія Шпакоўская напісала літаральна на працягу тыдня пасля падзей, якія адбыліся ў Мінску. Назву «За минуту до взрыва» і было вырашана даць міні-альбому [8].

У ліпені гурт дае сольны канцэрт у сталічным клубе «LOFT», пасля якога на гітарыста гурта Паўла Трыпуця быў здзейснены напад. Музыка быў моцна збіты хуліганамі, з прычыны чаго гурта прыйшлося адмяніць хуткі канцэрт у Маскве. Гэта не першы выпадак нападу на музыкаў гурта, раней канцэрты даводзілася адмяняць з-за траўмы рукі бас-гітарыста гурта.

У гэтым годзе сваю дзейнасць пачынае сайд-праект вакалісткі Анастасіі Шпакоўскай і піяністкі Ірыны Кліменка Naka Piano. У рамках праекта праходзяць канцэрты, на якіх удзельніцы гурта выконваюць упадабаныя публіцы хіты і прэзентуюць некалькі новых песень.

Таксама гурт аб'яўляе пра пачатак збору сродкаў для запісу новага альбома «Довольна  (руск.)»[9][10].

2013 — па сённяшні дзень

правіць

25 красавіка на сцэне мінскага клуба RE:Public адбылася прэзентацыя альбома «Довольна», які стаў трэцім у дыскаграфіі гурта[11]. Да гэтага моманту ў гурце змяніўся бас-гітарыст[12].

Аднак яшчэ адна кадравая перастаноўка чакала гурт наперадзе. Практычна адразу пасля канцэрту гурт пакінуў барабаншчык Дзмітрый Рыбакоў. Сам музыка ніяк не пракаментаваў сваё рашэнне. У сувязі з гэтым гурту прыйшлося адмяніць запланаваныя канцэрты ў Маскве і Кіеве і замяніць іх выступам Naka Piano.

У 2013 годзе таксама выходзіць альбом «Piano» ад імя сайд-праекта Naka Piano[13].

У 2014 годзе гурт прадстаўляе максі-сінгл «Muza», у які ўвайшлі тры кампазіцыі («Муза», «Прощай», «Zombie Nation»)[14]. Загалоўная песня сінгла створаная паводле верша Алеся Плоткі, які таксама стварыў вокладку сінгла.

2016 год адзначаецца выхадам першага ў дыскаграфіі калектыва цалкам беларускамоўнага альбома «Мая малітва»[15].

Дыскаграфія

правіць

Альбомы

правіць
  • «Собирайтесь» (2011)
  • «За минуту до взрыва» (2011)[8]
  • «Muza» (2014)[14]

Удзел у зборніках

правіць

Відэакліпы

правіць

Фэсты і музычныя прэміі

правіць

Зноскі

  1. Соболевская, Алена; Черницкий, Андрей “duckling”. СТАТЬИ: О чем кричат белорусские рок-дивы (руск.)(недаступная спасылка). LiveSound.by (4 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2008. Праверана 15 студзеня 2020.
  2. Самусик, Ольга (2005). "NAKA :: «Тебе» родной и настоящей музыки". Музыкальная газета(руск.) (47). Архівавана з арыгінала 2020-03-20. Праверана 2020-03-20.
  3. О’К (2005). "V/A :: 15 наших". Музыкальная газета (10). Архівавана з арыгінала 2020-01-11. Праверана 2020-09-02.
  4. Самусик, Ольга (2005). "Naka О Чем Поет Девушка". Музыкальная газета(руск.) (12). Архівавана з арыгінала 14 сакавіка 2020. Праверана 2020-03-14.
  5. Дебютный альбом Naka (руск.). Музыкальная газета (14 лістапада 2005). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 20 сакавіка 2020.
  6. Подберезский, Дмитрий. Бяжы (руск.). ej.by. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020. Праверана 4 сакавіка 2020.
  7. Naka выдала "заклікалку" да салідарнасці / Еўрапейскае радыё для Беларусі
  8. а б Naka представила мини-альбом «За минуту до взрыва»
  9. Колесникова, Маша. Группа Naka предлагает поклонникам скинуться на запись нового альбома (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (28 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020.
  10. Калеснікава, Маша. Гурт Naka прапануе прыхільнікам скінуцца на запіс новага альбома . Еўрапейскае радыё для Беларусі (27 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020.
  11. Будкін, Сяргей. Задаволеным быць не забароніш . Будзьма беларусамі! (23 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2020. Праверана 2 сакавіка 2020.
  12. Протасеня, Ксюша; Суряпин, Антон. Довольная Naka презентовала новый альбом в RE:PUBLIC (руск.). Belarusian News Photos (25 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020.
  13. а б Naka Piano "Piano" (+аудио) / Experty.by
  14. а б Группа Naka выпустила макси-сингл "Muza" (+скачать) / Experty.by
  15. а б Naka "Мая малітва" (+аўдыё) / Experty.by
  16. Naka "Довольна" (+аудио)(нявызн.). Experty.by (12 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020.
  17. Жбанков, Максим. Внештатный эксперт М.Жбанков: Naka "Довольна" (руск.). Experty.by (12 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2019. Праверана 14 сакавіка 2020.
  18. Розныя артысты "Апошні золак" (+аўдыё) / Experty.by
  19. Розныя артысты "Re:Песняры" (+аўдыё) / Experty.by

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць