Рускае Радыё

«Ру́скае Ра́дыё» (па-руску — «Русское Радио») — папулярная расійская FM-радыёстанцыя.

Рускае Радыё
ЗАТ «Рускае Радыё — Еўразія»
Горад
Краіна Сцяг Расіі Расія
Слоган «Усё будзе добра!»
Зона вяшчання Расія, Данецкая народная рэспубліка, Беларусь, Прыднястроўе, Эстонія, Латвія, Арменія, Ізраіль, Іспанія, Польшча, Чэхія, Чарнагорыя, ЗША, Канада, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Філіпіны, Венесуэла, Сурынам і ПАР
Дата пачатку вяшчання 2 жніўня 1995
Паведчанне
аб рэгістрацыі СМІ
РВ № 14801 ад 26 сакавіка 2009 г.
Уладальнік медыяхолдынг «Руская Медыягрупа»
Сайт Афіцыйны сайт

«Русское Радио» пачало вяшчанне 2 жніўня 1995 года ў Маскве. Першым у эфір выйшаў дыджэй Марсель Гансалес. Ад самога пачатку асноўны фармат перадачаў складаюць папулярныя песні толькі на рускай мове — у адрозненне ад іншых падобных FM радыёстанцый, якія перадаюць шмат заходнееўрапейскай і амерыканскай музыкі. Дэвіз станцыі — «Всё будет хорошо!» («Усё будзе добра!»)

На сённяшні дзень «Русское Радио» вяшчае ў болей чым 950 гарадах Расіі, а таксама ў Беларусі (у Мінску — на частаце 98.9 FM), Украіне, Казахстане, Малдове, Кыргызстане, Арменіі, і краінах Балтыі. Апроч гэтага, прамы эфір радыёстанцыі транслюецца ў Інтэрнэце, такім чынам даючы магчымасць слухаць яе ў любой краіне свету.

Асноўную частку эфіру складаюць папулярныя на дадзены момант песні, а таксама хіты мінулых гадоў і іншыя песні. Таксама можна пачуць разнастайныя перадачы; раз на гадзіну выходзяць выпускі навінаў, прадстаўленыя Рускай Службай Навінаў. У розных рэгіёнах праграма можа адрознівацца, але асноўныя перадачы з Масквы транслююцца ўсюды. Вяшчанне адбываецца ў кругласутачным рэжыме.

«Русское Радио» з’яўляецца заснавальнікам расійскай штогадовай музычнай прэміі «Залаты грамафон».

СпасылкіПравіць