Дастыш фантастыш

беларускі фільм

«Да́стыш фанта́стыш» (руск.: Дастиш фантастиш) — беларускі мастацкі фільм рэжысёра Аляксандра Канановіча, зняты ў 2009 годзе[1]. Паводле афіцыйнай афішы, фільм прылічаецца да жанра «кінаістэрыка».

Дастыш фантастышM:
руск.: Дастиш фантастиш
Постар фільма
Жанр кінакамедыя
Рэжысёр
Сцэнарыст Марыя Снежная
У галоўных
ролях
Аператар Аляксей Арсенц’еў
Кампазітар
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 80 хв.
Бюджэт 4 000 000 000 Br
Краіна
Мова руская
Год 2009 і 16 красавіка 2010
IMDb ID 2258329
Рэйтынгі
Выданне Адзнака
Internet Movie Database 4.2 з 10 зорак4.2 з 10 зорак4.2 з 10 зорак4.2 з 10 зорак4.2 з 10 зорак4.2 з 10 зорак4.2 з 10 зорак4.2 з 10 зорак4.2 з 10 зорак4.2 з 10 зорак
КиноПоиск 4.6 з 10 зорак4.6 з 10 зорак4.6 з 10 зорак4.6 з 10 зорак4.6 з 10 зорак4.6 з 10 зорак4.6 з 10 зорак4.6 з 10 зорак4.6 з 10 зорак4.6 з 10 зорак
The Movie Database 0 з 10 зорак0 з 10 зорак0 з 10 зорак0 з 10 зорак0 з 10 зорак0 з 10 зорак0 з 10 зорак0 з 10 зорак0 з 10 зорак0 з 10 зорак

Фільм пра пацешных, энергічных і вынаходлівых жыхароў вёскі «375 километр». Яны аруць зямлю на танку і маюць уласны агульны мабільны тэлефон, з якім ездзіць паштальён бабуля Нюра. Галоўны герой фільма Ванька мае ўмілаваную ў Аўстраліі і зносіны з ёю адбываюцца выключна праз інтэрнэт дзякуючы мабільнаму тэлефону. Суседская дзяўчына Варка, якая таемна закаханая ў Ваньку, не можа змірыцца з існаваннем суперніцы і робіць усё магчымае, каб прыцягнуць увагу хлопца[2].

У ролях

правіць
Акцёр Роля
Аляксандр Казелла Ванька Ванька
Марыя Возба Варка Варка
Паліна Сыркіна
Сяргей Журавель
Алег Ткачоў Вася бацька Ванькі Вася
Тамара Міронава
Анастасія Шпакоўская Джына спявачка Джына
Святлана Акімава
Зміцер Малашчыцкі
Максім Брагінец

Здымкі і прэм’ера

правіць

Здымкі праходзілі ў Беларусі. Прэм’ера фільма адбылася 16 красавіка 2010 года ў Мінску[3]. Пракатная катэгорыя: 16+.

Крытыка

правіць

Па меркаванню крытыкаў, кінастужка не атрымалася яркай і захапляльнай. Слабым бокам фільма з’яўляецца непрафесійны мантаж і невыразная гульня акцёраў. Аднак крытыкі адзначаюць добра праведзеную рэкламную кампанію і цікавасць да кінастужкі з боку гледачоў[4].

Саўндтрэк

правіць

Музыку да фільму выконвалі гурты «Крамбамбуля», «Naka», «Барто», «Дзецідзяцей». Прэм’ера саўндтрэка адбылася 23 красавіка 2010 года ў мінскім клубе «Рэактар»[5].

Тэхнічныя дадзеныя

правіць
  • Фармат выявы: 2,35:1
  • Камера: Arriflex Cameras
  • Фармат копіі: 35 мм (anamorphic)
  • Фармат здымак: 35 мм (Fuji)
  • Выява: каляровая
  • Мова: руская

Зноскі

  1. Дастиш фантастиш (руск.). КиноПоиск. Праверана 7 кастрычніка 2021.
  2. Скоро! Белорусская эксцентричная комедия «Дастиш Фантастиш» (руск.)(недаступная спасылка). СТБ (08.04.2010 – 17:46). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 7 кастрычніка 2021.
  3. «Дастиш фантастиш» стартует 16 апреля! (руск.). Беларусьфільм. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2016. Праверана 7 кастрычніка 2021.
  4. Сидоренко, Антон. «Дастиш фантастиш»: Хутка, смачна (руск.). КиноПарк (19 апреля 2010 г.). Праверана 7 кастрычніка 2021.
  5. Саўндтрэк да «Дастыш фантастыш» прагучыць жыўцом. Наша Ніва (22.04.2010 / 09:08). Праверана 7 кастрычніка 2021.

Спасылкі

правіць