Анатоль Іванавіч Зінчанка

Анатоль Іванавіч Зінчанка (нар. 28 лістапада 1946, пасёлак Шчаглоўка, Данецкая вобласць, Украіна) — беларускі вучоны ў галіне мікрабіялогіі і біятэхналогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000). Доктар біялагічных навук (1993 г.). Навуковыя працы па трансфармацыі нуклеінавых кіслот і іх кампанентаў ферментамі мікраарганізмаў, заканамернасцях біясінтэзу і інш.

Анатоль Іванавіч Зінчанка
Дата нараджэння 28 лістапада 1946(1946-11-28) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці біёлаг
Навуковая сфера мікрабіялогія і біятэхналогія
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Прэміі правіць

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Хіміка-энзіматычная мадыфікацыя кампанентаў нуклеінавых кіслот і біяхімічнае мадэліраванне як навукова-практычная аснова пошуку, стварэння і вытворчасці супрацьвірусных і супрацьпухлінных лекавых сродкаў»

Літаратура правіць