Анатоль Адамавіч Альшэўскі

дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст

Анатоль Альшэўскі (партыйны і публіцыстычны псеўданім і крыптанім: Юрка Пружанскі, Ю.Пружанскі, Ю. П.; 21 чэрвеня (4 ліпеня) 1904, мяст. Бяроза-Картузская Пружанскага павета Гродзенскай губерні, цяпер г. Бяроза Брэсцкай вобласці — 1937, Мінск) — публіцыст, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

Анатоль Адамавіч Альшэўскі
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Юрка Пружанскі[1][2]
Дата нараджэння 4 ліпеня 1904(1904-07-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 1937
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у

Біяграфія

правіць

Даволі рана далучыўся да левага руху, у 1919 у 15-гадовым узросце ўступіў у Чырвоную Армію, ваяваў на Палессі; тады ж стаў членам РКП(б). У 1920 быў накіраваны на вучобу ў Камуністычны універсітэт імя Свярдлова ў Маскве. У 1925, як ураджэнец Заходняй Беларусі, накіраваны туды на падпольную работу. Быў сакратаром ЦК КСМЗБ, членам ЦК КСМ Польшчы. У 1926 і 1928 выбіраўся членам ЦК КПЗБ[3].

Актыўна займаўся публіцыстыкай і рэдактарскай справай — рэдагаваў цэнтральныя органы ЦК КПЗБ «Бальшавік» і «Чырвоны сцяг». Друкаваўся ананімна і пад псеўданімамі ў падпольных выданнях. Асноўная тэма яго публіцыстыкі — вострая крытыка палітыкі польскага ўраду ў Зах. Беларусі. Гэтая дзейнасць не магла быць незаўважана: у 1927 арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў Варшаве[3]. У 1928 па абмене палітычнымі вязнямі трапіў у СССР. У 1932 зноў закінуты ў заходнебеларускае камуністычнае падполле, але ў ліпені таго ж года вернуты ў Мінск.

Працаваў у рэдакцыі Прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б. З 1933 на прафсаюзнай рабоце. У час найбольшага ўздыму масавых рэпрэсій у 1937 арыштаваны; загінуў у засценках НКВД. Рэабілітаваны пасмяротна. Імя Альшэўскага нададзена вуліцам у Бярозе і Пружанах. У Бярозе захаваўся дом, дзе ён жыў; там устаноўлена мемарыяльная шыльда[3].

Зноскі

Літаратура

правіць