Анатоль Андрэевіч Люцко
Анатоль Андрэевіч Люцко (4 жніўня 1952, Віцебск) — беларускі мастак.
Анатоль Андрэевіч Люцко | |
Дата нараджэння: | 4 жніўня 1952 (67 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | |
Род дзейнасці: | мастак |
Вучоба: |
БіяграфіяПравіць
Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1979). Вучыўся ў Фелікса Гумена, І. Сталярова. Удзельнік мастацкіх выставак з 1982 г. Працуе пераважна ў станковым жывапісе і графіцы.
Асноўныя творы: пейзажы «Ветраны дзень», «Віцебск», «Мой горад», «Лепель», «Ранішняе святло», «Парушэнне экалогіі»; кампазіцыі «Спрэчка», «Імправізацыя», «Яны ідуць», «Вяртанне», «Блакітнае імгненне», «Адраджэнне», «Датыкненне»; партрэты «Дзяўчына ў белым берэце», «Аўтапартрэт», «Партрэт дзяўчыны»; нацюрморт «Бэз». Член Саюза мастакоў з 1994 г. Жыве ў Віцебску.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.