Анатоль Дзмітрыевіч Забалоцкі

савецкі і расійскі кінааператар

Анатоль Дзмітрыевіч Забалоцкі (руск.: Анатолий Дмитриевич Заболо́цкий; нар.16 верасня 1935, Сыда, Краснаярскі край) — кінааператар-пастаноўшчык, фотамастак, пісьменнік, грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1976).

Анатоль Дзмітрыевіч Забалоцкі
ЗАБОЛОЦКИЙ Анатолий Дмитр - кинооператор, фотохудожник, писатель.JPG
Дата нараджэння 16 верасня 1935(1935-09-16) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінааператар
Прэміі
прэмія Ленінскага камсамола
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
IMDb ID 0951441

БіяграфіяПравіць

Анатоль Дзмітрыевіч Забалоцкі нарадзіўся 16 верасня 1935 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Сыда Краснатуранскага раёна Краснаярскага краю.

Сярэднюю школу скончыў у Абакане (Рэспубліка Хакасія) у 1953 годзе. У верасні 1954 года пачаў вучыцца на аператарскім факультэце Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі.

Пасля заканчэння УДІКа (1959), з 1 кастрычніка 1960 года працаваў кінааператарам на «Беларусьфільме», дзе, па ўласным прызнанні, «з галавой сышоў у працу на студыі, да 1969 года нават не выкарыстоўваючы належных водпускаў». Пасля працаваў на кінастудыях «Талінфільм», імя М. Горкага, «Масфільм». Удзельнічаў у стварэнні 15 мастацкіх і 8 дакументальных фільмаў. Сярод іх «Альпійская балада», «Праз могілкі», «Печкі-лавачкі», «Каліна чырвоная», «Слова для абароны», «Цалуюцца зоры», «Абрыў» і іншыя. Выступіў таксама як акцёр у фільмах «Слова для абароны», «Печкі-лавачкі», як сцэнарыст і рэжысёр дакументальнага фільма «Слова маці» (1979).

З 1977 года займаецца мастацкай фатаграфіяй. Пасля 1983 года адышоў ад кінематаграфічнай дзейнасці, удзельнічаў толькі эпізадычна. Выйшла 26 выданняў з фатаграфіямі А. Д. Забалоцкага — кнігі, альбомы, календары. У іх ліку два выданні кнігі В. Бялова «Лад», кніга В. Салаухіна «Лісты з Рускага музея», юбілейнае выданне «Слова пра паход Ігаравы» — 800 гадоў" пад рэдакцыяй акадэміка Дз. С. Ліхачова.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Record #155161479 // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 25 сакавіка 2017.
  2. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.