Анатоль Міхайлавіч Канстанціновіч

Анатоль Міхайлавіч Канстанціновіч (нар. 3 сакавіка 1940, в. Дабрамыслі, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Анатоль Міхайлавіч Канстанціновіч
Дата нараджэння 3 сакавіка 1940(1940-03-03) (84 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. З 1966 года — архітэктар, з 1979 года — галоўны спецыяліст па архітэктуры, намеснік галоўнага архітэктара[1], галоўны архітэктар Белдзяржпраекта. У 2003—2005 гадах першы намеснік старшыні Беларускага саюза архітэктараў. У 2007—2010 гадах старшы выкладчык кафедры дызайну МІУ, з 1 верасня 2010 года па 15 лютага 2013 года — загадчык кафедры дызайну[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Член КПСС з 1984 года. Пражывае ў г. Мінск[1].

Творчасць

правіць
 
Праект рэспубліканскай (цяпер Мінскай абласной) бальніцы ў пас. Бараўляны. Макет
 
Праект шпіталя з паліклінікай па вул. Валгаградскай. Макет
 
Інтэрнат Вышэйшай партыйнай школы  (ВД) па вул. К. Маркса

Асноўныя працы: карпусы Мінскай абласной (у сааўтарстве з В. Ладыгінай) і 9-й гарадской клінічнай бальніц для хворых, якія папраўляюцца (1973, 1979), інтэрнат  (ВД) і прыбудова да навучальнага корпуса Мінскай вышэйшай партыйнай школы (1980), шпіталь з паліклінікай па вул. Валгаградскай (пры ўдзеле Г. Лядзяевай), адміністрацыйны будынак з кантрольна-прапускным пунктам аўтакалоны № 2418 (1982), лабараторны корпус БелНДІ экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў па Старабарысаўскім тракце (1981) у Мінску, абласная клінічная бальніца ў Віцебску (1983), будынак прафілакторыя Маладзечанскага завода «Спадарожнік» (1983) на возеры Нарач, фізіятэрапеўтычны корпус Мінскай абласной клінічнай бальніцы ў пасёлку Лясное (1987); у аўтарскім калектыве: генплан, забудова, тэрапеўтычны корпус Мінскай абласной клінічнай бальніцы ў пас. Лясное (1974), вучэбна-лабараторны корпус № 11 Беларускага політэхнічнага інстытута па вул. Б. Хмяльніцкага (1981)[1].

Аўтар-распрацоўшчык дзеючага ў рэспубліцы з 1973 г. «Каталога сталярных вырабаў для жылых і грамадскіх будынкаў у БССР» (КСВБ)[1]. Аўтар навучальна-метадычных распрацовак «Асноўныя прынцыпы варыятыўнасці і трансфармацыі канструкцый» (2 рэдакцыі), «Асновы канструктыўных элементаў інтэр’ера», «Метадычныя ўказанні па падрыхтоўцы, афармленню і абароне дыпломных праектаў для студэнтаў спецыяльнасці „дызайн“»[2].

Зноскі

  1. а б в г Константинович Анатолий Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. а б Константинович Анатолий Михайлович

Літаратура

правіць