Мінскі інавацыйны ўніверсітэт

Мінскі інавацыйны ўніверсітэт (да 2001 года — недзяржаўны інстытут кіравання) быў створаны ў 1991 годзе. Яго заснавальнік — доктар эканамічных навук, прафесар Мікалай Васілевіч Суша. Ён жа з’яўляецца нязменным рэктарам інстытута. Раней меў назву — Мінскі інстытут кіравання[2].

Мінскі інавацыйны ўніверсітэт
(МІУ)
Gerb MIU.jpg
Korpus1.jpg
Заснаваны 1991
Тып Прыватны
Рэктар Мікалай Васілевіч Суша
Рэктар Мікалай Васілевіч Суша[1]
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Юрыдычны адрас 220118 Мінск, вул. Лазо, 12
Сайт miu.by

СпецыяльнасціПравіць

На сённяшні дзень навучанне ва ўніверсітэце праводзіцца па наступных спецыяльнасцях[3]:

І ступеньПравіць

  • «Правазнаўства», кваліфікацыя — юрыст;
  • «Псіхалогія», кваліфікацыя — псіхолаг, выкладчык псіхалогіі;
  • «Сучасныя замежныя мовы (пераклад)», кваліфікацыя — лінгвіст, перакладчык (англійская і нямецкая мовы)
  • «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій», кваліфікацыя — інжынер-праграміст;
  • «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», кваліфікацыя — эканаміст-менеджар

МагістратураПравіць

  • «Псіхалогія»
  • «Юрыспудэнцыя»
  • «Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання»
  • «Эканоміка»

АспірантураПравіць

  • 08.00.05 - эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай (эканамічныя навукі);
  • 12.00.03 - грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права (юрыдычныя навукі)

ДактарантураПравіць

  • 08.00.05 - эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай (эканамічныя навукі)

Усё навучанне на платнай аснове.

Вядомыя выкладчыкіПравіць

Цікавыя фактыПравіць

  • МІУ вядзе анлайн-рэйтынг паспяховасці студэнтаў, пачынаючы з 2 курса[4].
  • У 2002 годзе ў артыкуле газеты СБ. Беларусь сегодня, у якім журналіст Віктар Панамароў пераважна крытыкаваў прыватныя ВНУ, ён даў такую характарыстыку Мінскаму інстытуту кіравання: «А мяне ўразіў раскошны люстраны хол Мінскага інстытута кіравання. Здзівіў дызайн яго шасці карпусоў, над якімі разносілася мелодыя „Да Элізы“ Бетховена: пачатак перапынку паміж лекцыямі! Бо пачыналася ўсё з абшарпанага будынку нейкага ДК. Праз некалькі гадоў, мяркуючы па генплане, тут будзе ўнікальны студэнцкі „кампус“. Глухая ўскраіна зменіцца рашучым чынам[5]
  • У 2016—2018 гадах у МІУ пры цэнтры дыстанцыйнага навучання атрымоўвалі вышэйшую адукацыю зняволеныя некаторых калоній Бабруйска і Гомеля[6][7].
  • На парламенцкіх выбарах 2019 года па Каліноўскай выбарчай акрузе № 108 Мінска ад БСДГ сваю кандыдатуру выстаўляў студэнт 5 курса МІУ Аляксей Караткоў[8][9][10].

Праблемы з акрэдытацыяй ў 2019—2020 гадахПравіць

У 2019 годзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у выніку шэрагу праверак пазбавіла МІУ акрэдытацыі па 8 спецыяльнасцях, пры гэтым студэнтам гэтых спецыяльнасцей прапанавалі давучыцца ў іншых ВНУ[11]. У адказ ВНУ падала скаргу ў пракуратуру, якая была адхілена, а студэнты правялі акцыю пратэста 11 лістапада 2019 года ў адным з будынкаў МІУ на вул. Лазо[12][13]. Рэктар універсітэта М. Суша даў некалькі інтэрв’ю, у якіх ён абвінаваціў міністра адукацыі І. В. Карпенку ў жаданні знішчыць прыватную вышэйшую адукацыю[14][15]. На гэта Мінадукацыі абвінаваціла кіраўніцтва ВНУ ў падбухторванні студэнтаў да пратэсту, прафанацыі праблемы і спробе ўхіліцца ад яе рашэння і прапанавала МІУ або адмовіцца ад гэтых спецыяльнасцей, або ліквідаваць парушэнні і прайсці паўторную акрэдытацыю[16]. Былы прарэктар МІУ і экс-міністр унутраных спраў Ю. Л. Сівакоў у інтэрв’ю «Нашай Ніве» пазітыўна выказаўся пра якасць навучання ў МІУ і агучыў гіпотэзу магчымага пазбаўлення ўніверсітэта акрэдытацыі: «Мне здаецца, што Мікалай Васільевіч [Суша] некалькі разоў выступаў адносна аптымізацыі працэсу кіравання ўстановамі адукацыі, за роўныя ўмовы і для прыватных устаноў адукацыі, і для дзяржаўных. Каб не было ніякай дыскрэдытацыі. І гэтымі сваімі словамі і дзеяннямі ён стаў крыніцай раздражнення. Мог мець месца і гэты фактар[17].» 12 лістапада 2019 года начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч сустракаўся з актывам студэнтаў МІУ, дзе зноў агучыў пазіцыю Міністэрства: ВНУ можа альбо адмовіцца ад акрэдытацыі па азначаных спецыяльнасцях, альбо выправіць памылкі і прайсці новую акрэдытацыю, а студэнтам дадуць магчымасць давучыцца ў іншых ВНУ ў любым выпадку[18]. 15 лістапада 2019 года рэктара МІУ выклікалі ў пракуратуру, дзе заявілі, што прынялі да разгляду дакументы па акрэдытацыі гэтай ВНУ і вынеслі яму папярэджанне аб недапушчальнасці парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, маючы на ўвазе пікет студэнтаў 11 лістапада[19].

13—18 сакавіка 2020 года МІУ зноў беспаспяхова спрабаваў прайсці акрэдытацыю, і тады большасць студэнтаў азначаных спецыяльнасцей накіравалі на атэстацыю ў Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і БІП - Інстытут правазнаўства[20][21][22].

1 ліпеня 2020 г. на агульным сходзе студэнтаў спецыяльнасці "праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій", навучэнцам гэтай спецыяльнасці рэктар МІУ параіў перавесціся ў БДТУ, з якім МІУ заключыў спецыяльнае пагадненне, а тым, хто застанецца падымуць аплату за навучанне. Пры гэтым, тым, хто вырашыць перавесціся, трэба будзе даплаціць больш за 1000 руб. і здаць да 17 экзаменаў акадэмічнай розніцы[23].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 21 лістапада 2021.
  2. Агульная інфармацыя//Сайт універсітэта
  3. Спецыяльнасці//Сайт універсітэта
  4. Рейтинг студентов по успеваемости // Сайт МІУ
  5. Виктор ПОНОМАРЕВ Чего не дано — того в аптеке не купишь // СБ-Беларусь сегодня
  6. Получить дипломы менеджеров, экономистов и психологов первыми в стране смогли в гомельской женской колонии, опыт уже перенимают и другие ИК. // Sputnik.y
  7. Диплом в клетку, или как закончить «вышку», не покидая тюремных стен Бобруйской ИК-2 // Bobrlife.by
  8. ЕКАТЕРИНА ЦИРКУН. В Калиновском избирательном округе вручили удостоверения кандидатам в депутаты // Минск Новости
  9. Дадзеныя пра навучанне А.С. Круткова на 5 курсе МІУ - з улёткі кандыдатаў па Каліноўскай выбарчай акрузе № 108
  10. КАЛИНОВСКИЙ ИЗБИРАТЕЛЬНЫЙ ОКРУГ №108. Лица, подавшие документы для регистрации кандидатами в депутаты: // Администрация Первомайского района г.Минска
  11. Частному вузу не продлили аккредитацию по некоторым специальностям. Студенты хотят бастовать // TUT.BY
  12. «Мы заслужили дипломы». Студенты частного вуза вышли на забастовку // TUT.BY
  13. «Никто не хочет идти в ветхие корпуса государственных вузов». Вчера в частном вузе Минска бастовали студенты — мы поговорили с ними // Citydog.by
  14. А. Гарбацэвіч. Рэктар МІУ Суша адказвае на абвінавачанні: Міністр Карпенка хоча забіць недзяржаўную адукацыю // Наша Ніва
  15. Личная месть министра Карпенко? // Белорусский партизан
  16. Требования едины и все их должны выполнять! // Афіцыйны сайт Міністэрства адукацыі РБ
  17. Бывший проректор МИУ Юрий Сиваков: Министерство образования пытается все регулировать, причем очень неуклюже // Наша Ніва
  18. «Где для 1500 студентов найдут места?» Представители Минобра встретились с бастующими студентами // TUT.BY
  19. Е. Пантелеева. Прокуратура — ректору бастующего вуза: еще один такой пикет — и привлекут к ответственности // TUT.BY
  20. Паўторная акрэдытацыя праводзілася на падставе загада Дэпартамента кантроля якасці Міністэрства адукацыі Беларусі №60-п ад 10.03.2020.
  21. Любовь Касперович. МИУ опять не прошел аккредитацию. Что будет со студентами дальше, ни вуз, ни Минобр пока не говорят// TUT.BY
  22. Любовь Касперович. «Подадим заявку весной». Ректор МИУ рассказал, куда переводят выпускников и что будет дальше с вузом // TUT.BY
  23. Любовь Касперович. Сдать до 17 предметов и заплатить до 3,5 тысячи. Студентам МИУ предлагают перевестись в другой вуз // TUT.BY

СпасылкіПравіць