Юрый Леанідавіч Сівакоў
Юрый Леанідавіч Сівакоў (5 жніўня 1946, в. Аноры Кіраўскага раёна Сахалінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр унутраных спраў (люты 1999 — красавік 2000), міністр спорту і турызму (2003—2005), генерал-лейтэнант.
Юрый Леанідавіч Сівакоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Валянцін Агалец | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Навумаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яўген Ворсін | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Грыгараў | ||||||
Нараджэнне |
5 жніўня 1946 (78 гадоў)
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Званне |
|
||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1966 годзе скончыў Далёкаўсходняе Вышэйшае танкавае вучылішча, у 1977 — камандны факультэт Ваеннай акадэміі бронетанкавых войскаў, у 1995 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Вайсковую службу праходзіў на розных камандных пасадах, працаваў у апараце Савета міністраў РБ, Савета бяспекі РБ.
У 1999—2000 гадах — міністр унутраных спраў.
У 2000—2001 гадах — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.
У 2003—2005 гадах — міністр спорту і турызму Беларусі.
Шэраг дзяржаўных ордэнаў і медалёў, ордэн Князя Уладзіміра III ступені Рускай праваслаўнай царквы.
Санкцыі
правіцьСівакоў уключаны у Чорны спіс Еўрасаюза, бо яго імя звязваюць са знікненнямі людзей у Беларусі[1][2]. Таксама Сівакоў знаходзіцца ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[3], у санкцыйных спісах Вялікабрытаніі[4], Канады[5] і Швейцарыі[6].
Зноскі
- ↑ Экс-глава МВД, который остался под санкциями ЕС: «Как к этому отношусь? Положительно» (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2017. Праверана 24 жніўня 2017.
- ↑ Халип, Ирина. Тайна «расстрельного» пистолета. Бывший палач фактически обвинил высшее руководство Белоруссии в организации убийств политических оппонентов (руск.). Новая газета (19 лютага 2003). Праверана 8 верасня 2020.
- ↑ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
- ↑ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). gov.uk . Праверана 25 снежня 2020.
- ↑ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-167 (англ.). Canada Gazette (25 чэрвеня 2022). Праверана 10 красавіка 2023.
- ↑ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Staatssekretariat für Wirtschaft (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
Спасылкі
правіць- Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь Архівавана 6 снежня 2010.