Мікалай Васілевіч Суша
Мікалай Васілевіч Суша (4 лютага 1952, вёска Вайнілава, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне эканомікі і кіравання. Кандыдат эканамічных навук (1997).
Мікалай Васілевіч Суша | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 лютага 1952 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук (1997) |
Альма-матар |
Біяграфія Правіць
Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1985). З 1973 года на партыйнай рабоце. З 1980 дырэктар завода «Біяпрадукт», з 1987 года намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама, у 1989—1993 гадах прэзідэнт Саюза кааператываў Беларусі. Заснавальнік Мінскага інстытута кіравання (з 1994 года яго рэктар), заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса «Экономика. Управление. Право». Распрацаваў стратэгію кіравання інавацыямі ў сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).