Анатоль Паўлавіч Хількевіч
Анатоль Паўлавіч Хільке́віч[1] (11 чэрвеня 1934, вёска Бярозаўка, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 11 чэрвеня 2005) — беларускі філосаф, палкоўнік КДБ. Доктар філасофскіх навук (1994), прафесар (1991). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996).
Анатоль Паўлавіч Хількевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 верасня 2005 (71 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | філасофія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 11 чэрвеня 1934 года ў вёсцы Бярозаўка Слуцкага раёна Мінскай вобласці БССР.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1957 годзе. З 1965 года працаваў у Нацыянальным інстытуце бяспекі (у 1976—1978 гадах — начальнік кафедры, у 1978—1991 гадах — намеснік начальніка інстытута). З 2000 года працаваў у Мінскім інстытуце кіравання.
Памёр 13 верасня 2005 года.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па тэорыі і метадалогіі пазнання, праблемах логікі, псіхалогіі, методыкі вывучэння і фарміравання асобы.
Сярод апублікаваных прац:
- Гносеологическая природа гипотезы. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 159 с.: черт.; 20 см;
- Проблема расширения традиционной силлогистики. — Мн.: Изд-во БГУ, 1981. — 190 с. : ил. ; 17 см. — Библиогр.: с. 185—187 (51 назв.). — Имен. указ.: с. 188—189;
- Логико-методологический анализ решения проблем в человеческой деятельности : автореферат дис. … доктора философских наук : 09.00.01. — Минск, 1993. — 56 с. : ил.;
- Решение проблем в науке, технике, практической деятельности : А. П. Хилькевич — Москва: Наука, 1999. — 202с. : ил. — ISBN 5-02-013243-8.;
- К вопросу о строгости традиционной силлогистики // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Сер. 3, Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Права. — 2005. — № 1. — С. 36—42.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).