Анатоль Паўлавіч Жытко
Анатоль Паўлавіч Жытко (13 сакавіка 1957, в. Мінічы, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2003).
Анатоль Паўлавіч Жытко | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (2003) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | В. М. Фамін |
Узнагароды | |
Сайт | bspu.by/blog/zitko/about |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 15 сакавіка 1957 года ў в. Мінічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
У 1979 годзе скончыў гістарычны факультэт Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага, працаваў настаўнікам гісторыі ў Самахвалавіцкай школе. У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і з таго часу пачаў выкладчыцкую дзейнасць у МДПІ імя М. Горкага. З 1991 года дацэнт, а ў 1998 годзе стаў загадчыкам кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі. У 2003 абараніў доктарскую дысертацыю. З 2015 года — прафесар кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў. Навуковыя інтарэсы: сацыяльна-эканамічная гісторыя Беларусі перыяду капіталізму і метадалогія гісторыі.
Сям’я
правіцьЖонка Ірына Уладзіміраўна Жытко — кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
Мае дачку і ўнучку.
Педагагічная дзейнасць
правіцьЧытае курс лекцый па дысцыплінах «Метадалогія гісторыі», спецкурс «Эвалюцыя вышэйшага саслоўя Беларусі (XIX — пачатак XX ст.)»
Ажыццяўляе дзейнасць па арганізацыі вышэйшай школы, падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі: падрыхтаваў 4 кандыдата гістарычных навук. Грамадская дзейнасць: старшыня савета па абароне дысертацый К02.21.03 пры ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка», член праблемнага савета па праблемах гістарычнай навукі.
Асноўныя публікацыі
правіць- Манаграфія
- А.П. Жытко. Дваранства Беларусі перыяду капіталізму.1861–1914 гг.. — М.: БДПУ, 2003.
- Падручнікі, навучальныя дапаможнікі
- А.П. Жытко, В.М. Фамін. Гісторыя Беларусі. 1945-2002 гг.: вучэб. дапаможнік. — М.: БДПУ, 2004.
- А.П. Жытко [і інш.]. Урадавая сацыяльная палітыка ў аграрным сектары эканомікі Беларусі. 1861-1914 гг.: вучэб. дапаможнік. — М.: БДПУ, 2005.
- А.П. Жытко [і інш.] Актуальныя праблемы аграрнай гісторыі // Гісторыя Беларусі перыяду капіталізму: вучэб. дапаможнік: у 5 ч.. — М.: БДПУ, 2006.
Узнагароды
правіць- медаль Францыска Скарыны (2020).[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблеогр. справочник / Корзенко Г. В.. — Мн.: Белорус. наука, 2007. — С. 125—126. — 470 с. — ISBN 978-985-08-0855-4.
Спасылкі
правіць- Жытко Анатолій Паўлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»