Ангелюс Сілезіус
Ангелюс Сілезіус (ням.: Angelus Silesius, нар. ням.: Johannes Scheffler; 25 снежня 1624, Брэслау, цяпер Уроцлаў, Сілезія — 9 ліпеня 1677, там сама) — нямецкі хрысціянскі містык, паэт.
Ангелюс Сілезіус | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | ням.: Johann Scheffler |
Род дзейнасці | урач-пісьменнік, прэсвітар, паэт, пісьменнік, багаслоў |
Дата нараджэння | снежань 1624[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 ліпеня 1677[2][4][…] (52 гады) ці 1677[5] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | каталіцтва |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1653 г. перайшоў з пратэстантызма на каталіцызм, на сакрамэнце канфірмацыі прыняў імя Ангелюс (Анёл, або Вястун), якім пазней карыстаўся.
Жыццё
правіцьАдукацыя
правіцьПасля заканчэння ў 1643 г. гімназіі Св. Альжбеты ва Уроцлаве Ангелюс Сілезіус распачаў навучанне на медыцынскім факультэце ў г. Страсбургу; праз год пераехаў у Галандыю, дзе апрача медыцыны вывучаў філасофію ў г. Лейдэне, а таксама пазнаёміўся з містычнымі творамі Якуба Бёме і з іспанскай містыкай. Праз два гады Ангелюс Сілезіус пераязджае ў Падую, дзе 09.07.1648 года атрымаў навуковую ступень дактарату з медыцыны і філасофіі.
Праца пры двары і духоўны шлях
правіцьУ 1648 г. Ангелюс Сілезіус вяртаецца ва Уроцлаў і распачынае працаваць у якасці лекара пры князі Сільвіі Німродзе ў замку ў Берутаве. З цягам часу Ангелюс Сілезіус атрымаў лепшую пасаду прыдворнага лекара пры замку князя ў Алес'ніцы. Тут ён пазнаёміўся са шляхціцам Абрагамам фон Франкенбергам (Abraham von Franckenberg) з Быстрага (пол. Bystre) пад Алес'ніцай, прэкурсорам ідэі хрысціянскага экуменізму і першым біёграфам Якуба Бёме. Ангелюса Сілезіуса і фон Франкенберга аб'ядноўвала супольная зацікаўленасць містыкай. Пасля смерці апошняга ў 1652 г. Ангелюс атрымаў ад спадчыны прыяцеля каштоўны кнігазбор, і гэты факт значна паспрыяў паўстанню галоўнай працы Ангелюса пад тытулам «Херубімскі вандроўнік». У гэтым самым годзе Ангелюс Сілезіус пакідае пасаду пры двары і вяртаецца да роднага Уроцлава. У 1653 г. пасля пераходу на каталіцызм Ангелюс Сілезіус выдае нашумелы тэкст пад назвай «Gründtliche Ursachen von Motiven…» («Асноўныя прычыны і матывы…»), у якіх аўтар тлумачыў прычыны свайго адыходу ад лютэранства і далучэння да Каталіцкага Касцёла. Дадзены тэкст выклікаў гнеўную рэакцыю з боку былых братоў па веры. Пазней, на працягу многіх гадоў у лютэранскім асяроддзі на Ангелюса Сілезіуса сыпаліся шматлікія зласлівыя памфлеты. Цалкам нечакана ён становіцца галоўным прыхільнікам контррэфармацыі на ўсёй Ніжняй Сілезіі, і на працягу дванаццаці год палемізуе з лютэранамі, між іншым у сваіх лістах. У 1661 годзе Ангелюс прымае пасвячэнне ў прэсвітэры.
Херувімскі вандроўнік
правіцьГалоўным літаратурным творам Ангелюса Сілезіуса з'яўляецца зборнік рэлігійных вершаў пад назвай «Geistreiche Sinn-und-Schlussreime zur göttlichen Beschaulichkeit», якая выйшла ў свет у 1657 г. у Вене і на той час складалася з пяці частак. Другое выданне дадзенага зборніка ў 1674 г. было дапоўнена шостай часткай і мела тытул «Der Cherbinische Wandersmann» («Херувімскі вандроўнік»). У сваёй прадмове да гэтай кнігі аўтар інфармуе, што ён будзе карыстацца мовай парадоксаў, якая спрэчная з мовай розуму. Ангелюс Сілезіус адкідвае прынцып несупярэчнасці, якому дае эпітэты наіўнага і абмежаванага на шляху да істоты рэчы, ён сцвярджае, што менавіта дзякуючы гэтым антыноміям чалавек даходзіць да сутнасці ідэй, якія ў сваю чаргу бесперастанку нанова нараджаюцца і становяцца вобразам новай рэчаіснасці.
Вершы «Херувімскага вандроўніка» зачароўваюць і адначасова шакіруюць сваімі лагічнымі парадоксамі. Асноўным іх матывам становіцца любоў: «любоў ёсць нашым Богам, усё жыве дзякуючы любові»; яна з'яўляецца нібы магнітам, што «цягне мяне да Бога», а нават «больш за тое» — «любоў уцягвае Бога ў смерць».
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118503111 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 лютага 2020.
- ↑ а б Lemcke L. Angelus Silesius // Allgemeine Deutsche Biographie — L: 1875. — Т. 1. — S. 453–456.
- ↑ Ангелус Силезиус / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа.
- ↑ Angelus Silesius // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Library of the World's Best Literature / пад рэд. C. D. Warner — 1897.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118503111 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Літаратура
правіць- Kosian J. Angelus Silesius // PEF (Polskie Towarzystwo Tomasza z Akwinu) (25.04.2015)