Андронік IV Палеалог

(Пасля перасылкі з Андронік IV)

Андронік IV Палеалог (грэч. Ανδρόνικος Δ' Παλαιολόγος; 2 красавіка 1348 — 28 чэрвеня 1385) — візантыйскі імператар з 1376 па 1379 гг. Старэйшы сын імператара Іаана V Палеалога ад яго жонкі Алены Кантакузіны, дачкі Іаана VI Кантакузіна, брат Мануіла II.

Андронік IV Палеалог
Ανδρόνικος Δ' Παλαιολόγος
Візантыйскі імператар
1376 — 1379
Папярэднік Іаан V
Пераемнік Іаан V
Нараджэнне 11 красавіка 1348
Смерць каля 28 чэрвеня 1385 (37 гадоў)
Месца пахавання
Род Палеалогі
Бацька Іаан V Палеалог[1]
Маці Алена Кантакузін[d][1]
Жонка Кераца-Марыя Балгарская[d]
Дзеці Іаан VII Палеалог[1]
Веравызнанне Праваслаўе
Дзейнасць кіраўнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нягледзячы на тытул са-імператара з пачатку 1350-х, ён паўстаў у 1373 годзе, калі султан Мурад I вымусіў Іаана V стаць васалам. Андронік IV аб’яднаўся з сынам Мурада, які паўстаў супраць свайго ўласнага бацькі, але паўстанні не мелі поспеху. Мурад асляпіў сына і запатрабаваў, каб Іаан V асляпіў Андроніка IV, але той асляпіў Андроніка толькі на адно вока.

У 1376 годзе генуэзцы дапамаглі Андроніку бегчы з турмы і ўзяць пад свой кантроль Канстанцінопаль, на які ў хуткім часе, аднак, здзейснілі напад ворагі Генуі — венецыянцы, якія зрынулі Андроніка ў 1379 годзе і аднавілі ўладу Іаана V. Андроніку пакінулі званне са-імператара і далі ў асабістую ўласнасць горад Селімбрыю (Сіліўры), дзе ён памёр у 1385 годзе.

З жонкай Марыяй (Кера Марыя, манашка Макарыя), дачкой цара Балгарыі Іаана-Аляксандра і Феадоры Валашскай, у Андроніка IV было некалькі дзяцей, сярод Іаан VII Палеалог, імператар у 1390 годзе.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Дашков С. Б. Императоры Византии. — М., 1997.
  • Рыжов К. В. Все монархи мира. Древняя Греция. Древний Рим. Византия. — М., 2001.