Андрэй Іванавіч Грышан
Андрэй Іванавіч Грышан (нар. 31 жніўня 1969, г. Сухінічы, Калужская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Андрэй Іванавіч Грышан | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 жніўня 1969 (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьУ 1988—1989 гадах служыў у Савецкай Арміі. Скончыў у 1992 годзе БПІ. У 1992—1998 гадах архітэктар, начальнік групы архітэктараў ППУП «Творчая майстэрня архітэктара Тарноўскага У. М.»; у 1998—2001 гадах загадчык групы Інстытута «Мінскпраект»; у 2001—2010 гадах галоўны архітэктар праектаў ППУП «Творчая майстэрня архітэктара Крамарэнкі В. У.»; у 2012—2013 годзе вядучы спецыяліст ВГПУП «ВІП-1»; з 2013 года галоўны архітэктар праектаў ТДА «ДЫАРСТ».
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1996 года.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у тым ліку ў складзе аўтарскага калектыва): тры 10-павярховыя шматсекцыйныя жылыя дамы ў г. Акмала, Казахстан; 9-10 павярховы эксперыментальны жылы дом у квартале вул. Прытыцкага-Цімашэнкі-Якубоўскага па праграме «Рацыянальны дом»; АЗС «Лукойл» па вул. Трасцянецкай; падземны гараж-стаянка з надземнай аўтастаянкай у мікрараёне Уручча-6 у Мінску; праект рэканструкцыі кафэ ў рэстаран на 50 месцаў у г. Слонім; распрацоўка павільёнаў выхадаў на чыгуначныя платформы на станцыі «Мінск-Пасажырскі»; праект рэканструкцыі Нацыянальнага банка Беларусі з прыбудовай па вул. Леніна, 14; праектаванне і будаўніцтва будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны па пр. Пераможцаў — усе ў Мінску.
Літаратура
правіць- Гришан Андрей Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)