Андрэй Ігаравіч Галанаў

беларускі дырыжор

Андрэй Ігаравіч Гала́наў (нар. 1967) — беларускі дырыжор. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2020).

Андрэй Ігаравіч Галанаў
Дата нараджэння 1967
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Біяграфічныя звесткі правіць

У 1995 годзе скончыў Беларускую акадэмію музыкі па спецыяльнасці «оперна-сімфанічнае дырыжыраванне». Кар’еру дырыжора пачаў у 1993 годзе ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь, з 1997 — у Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестры Рэспублікі Беларусь. На працягу канцэртных сезонаў 1999—2003 гадоў з’яўляўся галоўным дырыжорам Растоўскага дзяржаўнага музычнага тэатра (Расія), у 2004—2006 гадах — галоўным дырыжорам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Падпісаў ліст дзеячаў культуры з патрабаваннем свабодных выбараў у Беларусі і быў звольнены з тэатра ў 2020 годзе[1].

Творчасць правіць

За час працы ў тэатры ажыццявіў пастаноўкі опер «Кармэн» Ж. Бізэ, «Шлюбны вэксаль» Дж. Расіні, «Паяцы» Р. Леанкавала, «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага, «Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава, правёў цыкл сімфанічных і оперных гала-канцэртаў. У рэпертуары дырыжора — больш за 20 опер і вялікая колькасць сімфанічных твораў; ім ажыццёўлена 10 прэм’ер буйных твораў айчынных і замежных кампазітараў. Андрэй Галанаў актыўна канцэртуе, супрацоўнічае з беларускімі і замежнымі аркестрамі.

Прэміі і ўзнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць