Андрэй Аляксандравіч Крэнь

беларускі футбаліст

Андрэй Крэнь (нар. 11 лістапада 2003, Івацэвічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».

Футбол
Андрэй Крэнь
Поўнае імя Андрэй Аляксандравіч Крэнь
Нарадзіўся 11 лістапада 2003(2003-11-11)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 69 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Слуцк
Нумар 71
Клубная кар’ера[* 1]
2020— Беларусь Слуцк 32 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец івацэвіцкай ДЮСШ, у юнацкім узросце трапіў у структуру «Слуцка». У 2020 годзе пачаў выступаць за дубль клуба, а 22 кастрычніка 2020 года дэбютаваў за асноўную каманду «Слуцка» ў Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з брэсцкім «Дынама» (1:3)[2]. Пасля працягваў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, а ў сезоне 2023 стаў рэгулярна з’яўляцца на полі. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[3].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 Д1 Слуцк   1 0
2021 Д1 Слуцк   0 0
2022 Д1 Слуцк   6 0
2023 Д1 Слуцк   25 1

Крыніцы правіць