Андрэй Васілевіч Фомачкін
Андрэй Васілевіч Фомачкін (руск.: Андрей Васильевич Фомочкин, нар. 24 мая 1963, г. Армавір[2], Краснадарскі край, РСФСР, СССР) — беларускі лёгкаатлет і спартыўны функцыянер. Майстар спорту міжнароднага класа. Пераможца і прызёр Спартакіяды народаў СССР (1986), рэкардсмен СССР у зімовым мнагабор’і.
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Нарадзіўся |
24 мая 1963[1] (61 год) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
IAAF | 14358248 |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і вайскоўца Васіля Паўлавіча Фомачкіна. Бацька служыў у розных гарнізонах, сям’я доўгі час жыла ў расійскім Армавіры. У 1981 годзе Андрэй Фомачкін пераехаў у Мінск, бо ў 1979 годзе сюды запрасілі на працу яго трэнера Анатоля Лабанава, а ён перавёз і сваіх вучняў[3].
А. Фомачкін стаў адным з мацнейшых дзесяціборцаў СССР 1980-х, прызёрам чэмпіянатаў, рэкардсменам СССР у шматбор’і ў залах[3]. На Летняй Спартакіядзе народаў СССР 1986 у эстафеце 4х400 м разам Валерыем Даўкшам, Сяргеем Дабравольскім і Уладзімірам Будзько паказаў вынік 3.05,66[4].
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава, пазней Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых працаўнікоў і спецыялістаў фізічнай культуры, спорту і турызму[5].
Працаваў трэнерам-выкладчыкам СДЮШАР Мінскай вобласці, займаў шэраг кіруючых пасад у дзяржаўных і камерцыйных арганізацыях, з 2007 года ў дырэктараце нацыянальных каманд, у 2008—2010 гг. — памочнікам Міністра спорту і турызму Беларусі. У 2010—2012 гг. старшыня дырэктарата нацыянальных каманд па відах спорту Міністэрства спорту і турызму Беларусі[5]. Затым дырэктар РЦАП па лёгкай атлетыцы, кіраўнік аддзела зімовых відаў спорту ва ўпраўленні нацыянальных каманд па відах спорту Міністэрства спорту і турызму. У 2017—2018 гг. дырэктар Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай подрыхтоўкі по зімовых відах спорту «Раўбічы».
Жанаты, мае дваіх дзяцей. Бацька, разам са сваім старэйшым сынам, жыве ў расійскім Рыбінску.
Скандал са сцягам Расіі
правіцьНа адкрыцці Летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра, якое адбылося 7 верасня на стадыёне «Маракана», Андрэй Фомачкін выйшаў разам з беларускай камандай са сцягам Расіі, чыя каманда была раней у поўным складзе дыскваліфікавана Міжнародным паралімпійскім камітэтам на падставе дакладу Мак-Ларэна, дзе сцвярджалася, што ўжыванне допінгу падтрымлівалася ў Расіі на дзяржаўным узроўні[6]. Фомачкін прайшоў са сцягам па стадыёне некалькі дзясяткаў метраў, перад тым як яго забралі[7].
У МПК заявілі, што прымуць рашэнне аб дысцыплінарных мерах[7]. 8 верасня Міжнародны паралімпійскі камітэт пазбавіў Фомачкіна акрэдытацыі[8], 10 верасня той вярнуўся ў Мінск.
Пасля акцыі Андрэя Фомачкіна кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель заявіў, што гэта быў жэст салідарнасці з адхіленымі ад гульняў расійскімі атлетамі[9]. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ўчынак заслухоўвае захаплення[10]. Віцэ-прэзідэнт Паралімпійскага камітэта Расіі Рыма Баталава выступіла з ініцыятывай узнагародзіць Фомачкіна ордэнам Дружбы[11].
Сам Андрэй Фомачкін падкрэсліў пасля, што падтрымаў бы кожную каманду, якую несправядліва б адхілілі ад Алімпіяды або Паралімпіяды[12]. 3.10.2016 ў Маскве ў рамках мультымедыйный прэс-канферэнцыі беларускія паралімпійцы перадалі расійскім калегам той самы сцяг, што пабываў у Рыа-дэ-Жанейра. Расійскі бізнесмен Сяргей Шмакаў, у сваю чаргу, падарыў квартэру ў жылым комплексе пад Зеленаградам Андрэю Фомачкіну[13].
Зноскі
- ↑ Andrey Fomochkin // World Athletics database
- ↑ sport.tut.by Архівавана 16 верасня 2016.
- ↑ а б kp.ru
- ↑ Мужчины (стадион) Архівавана 17 красавіка 2016.
- ↑ а б Андрей Фомочкин назначен директором РЦОП по легкой атлетике Архівавана 10 верасня 2016.
- ↑ «Rio Paralympics 2016: Russian athletes banned after doping scandal»
- ↑ а б МПК расследует инцидент с флагом России на Паралимпиаде
- ↑ Міжнародны паралімпійскі камітэт пазбавіў «сцяганосца» Фомачкіна акрэдытацыі
- ↑ «Жэст салідарнасці». Шэпель пракаментаваў з’яўленне сцяга Расіі на адкрыцці Паралімпіяды
- ↑ Поступок белоруса, пронесшего на Паралимпиаде флаг РФ, достоин восхищения - Кремль (руск.). rsport.ru (8 верасня 2016).
- ↑ Белорусского героя в Рио зовут Андрей Фомочкин, его хотят наградить (руск.). ru.sputnik.kg.
- ↑ belta.by
- ↑ sputnik.by