Андрэй Васілевіч (княжыч друцкі)
Андрэй Васілевіч з князёў Друцкіх (2-я палова XIV ст. — 12 жніўня 1399) — вялікалітоўскі арыстакрат.
Андрэй Васілевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | арыстакрат |
Дата смерці | 12 жніўня 1399 |
Бацька | Васіль Міхайлавіч |
Сын друцкага князя Васіля Міхайлавіча. Згадваецца аднойчы, сярод загінулых у бітве на Ворскле 12.08.1399 года, пры гэтым названы пасынкам князя Дзмітрыя Альгердавіча.[1]
На думку А. В. Кузьміна, магчыма, таксама згадваецца судовай граматай вялікага князя Вітаўта як князь Андрэй Васіла ў спрэчцы з князем Свідрыгайлам за мяжу ўладання[2]. Аднак, названая грамата, сумнеўная ад першай публікацыі, аказалася фальсіфікатам, зробленым паводле сапраўднай судовай граматы вялікага князя Вітаўта ў спрэчцы за ловішча паміж нейкім Вігайлам і не названым імем біскупам[3].
Нашчадкі князя Андрэя Васілевіча памерлі маладымі і бяздзетнымі да 19 красавіка 1411 года, калі вялікі князь Вітаўт перадаў частку іх вымарачных уладанняў — палову Блужы (колішнюю выслугу князя Андрэя[4]), Віленскаму капітулу.[1]
Зноскі
- ↑ а б Кузьмин, 2007, с. 60
- ↑ Кузьмин, 2007, с. 59
- ↑ Полехов, 2018
- ↑ Vitoldiana. № 23. S. 30-31; Ochmański J. Powstanie i rozwój latyfundium biskupstwa wileńskiego (1387—1550): Ze studiów nad rozwojem wielkiej własności na Litwie i Białorusi w średniowieczu. — Poznań, 1963. S. 56-57;
ЛітаратураПравіць
- Кузьмин А. В. Опыт комментария к актам Полоцкой земли второй половины XIII-начала XV в. (окончание) // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2007. — № 4 (40). — С. 50-68.
- Полехов С. В. Загадка грамоты Витовта (Vitoldiana, № 11): XIV или XIX век? // Slověne. — 2018. — Т. 7. — № 2. — С. 451-476.