Андрэй Ляшчынскі (1559—1606)
Андрэй Ляшчынскі (польск.: Andrzej Leszczyński; каля 1559 — 24 ліпеня 1606) — польскі дзяржаўны дзеяч.
Андрэй Ляшчынскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1559 ці 29 лістапада 1559[1] |
||||||
Смерць | 24 ліпеня 1606[1] | ||||||
Род | Ляшчынскія | ||||||
Бацька | Рафал Ляшчынскі | ||||||
Жонка | Ганна з Фірлеяў[d] | ||||||
Дзеці | Рафал Ляшчынскі, Ян Ляшчынскі, Пшэцлаў Ляшчынскі, Вацлаў Ляшчынскі і Барбара з Ляшчынскіх[d] | ||||||
Веравызнанне | пратэстанцтва і кальвінізм |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Ляшчынскіх герба «Вянява». Нарадзіўся ў сям’і Рафала[2] і Барбары з Вольскіх.
На заключным этапе Інфлянцкай вайны 1558—1582 гадоў на чале ўласнага атрада ваяваў пад камандаваннем Стафана Баторыя супраць маскоўскіх войск. Ваявода брэсцка-куяўскі з 1591 года. У менскага ваяводы Яна Паца набыў маёнтак Далобры ў Берасцейскім ваяводстве, там жа меў Уладаву[2].
Належаў да чэшскіх братоў. Удзельнічаў у пратэстанцка-праваслаўным Віленскім з’ездзе ў 1599 годзе[2].
Сям’я
правіцьЛяшчынскі быў жанаты тройчы — з Ганнай з Фірлеяў, з князёўнай Феадорай з Сангушкаў і Соф’яй з Апалінскіх. У першым шлюбе нарадзіліся Рафал, Катажына і Барбара; у трэцім — Ян, Пшэцлаў і Вацлаў.
Зноскі
- ↑ а б https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/andrzej-leszczynski-h-wieniawa-woj-brzeski-kujawski
- ↑ а б в Ляшчынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура
правіць- Ляшчынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх