Андрэй Сяргеевіч Ігнатовіч

беларускі футбаліст

Андрэй Ігнатовіч (нар. 2 мая 2003, Магілёў) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Орша» (у арэндзе з магілёўскага «Дняпра»).

Футбол
Андрэй Ігнатовіч
Поўнае імя Андрэй Сяргеевіч Ігнатовіч
Нарадзіўся 2 мая 2003(2003-05-02)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Орша
Нумар 1
Маладзёжныя клубы
0000—2019 Беларусь РДВАР (Мінск)
2020 Беларусь Мінск
Клубная кар’ера[* 1]
2021— Беларусь Дняпро (Магілёў) 10 (-21)
2021   Беларусь Дняпро-Юні (Магілёў) 7 (-2)
2024—   Беларусь Орша
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскага РДВАР, у 2020 годзе выступаў за юнацкую каманду «Мінска», а ў 2021 годзе далучыўся да магілёўскага «Дняпра». У першай палове сезона 2021 выступаў за рэзервовую каманду магіляўчан «Дняпро-Юні» ў Другой лізе, а летам быў пераведзены ў асноўную каманду, дзе стаў другім брамнікам. Дэбютаваў за магілёўскі клуб 26 верасня 2021 года ў матчы супраць «Баранавічаў» (2:2), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.

У сезоне 2022, пасля таго як «Дняпро» атрымаў месца ў Вышэйшай лізе, стаў выступаць за дубль, таксама быў рэзервовым брамнікам у асноўнай камандзе. 20 кастрычніка 2022 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з гродзенскім «Нёманам» (0:2). У сезоне 2023 года быў другім брамнікам каманды ў Першай лізе.

У лютым 2024 года на правах арэнды далучыўся да «Оршы»[2].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2021 (1) Д3 Дняпро-Юні   7 −2
2021 (2) Д2 Дняпро   2 −4
2022 Д1 Дняпро   3 −6
2023 Д2 Дняпро   5 −11

Крыніцы правіць

  1. https://teams.by/ignatovich-andrey/player-228339/
  2. "Орша" арендовала вратаря у "Днепра" (руск.). football.by (2 лютага 2024). Праверана 5 лютага 2024.