Анры дэ Валуа
Анры дэ Валуа (фр.: Valois, Henri de, sieur d’Orcé, лац.: Valesius, 10 верасня 1602—7 мая 1676), сьёр д’Арсэ — французскі гісторык антычнасці. Навучаўся ў калежы езуітаў у Вердэне, затым у Парыжы. Ва ўніверсітэце Буржа атрымаў юрыдычную адукацыю, але пакінуў юрыспрудэнцыю, каб заняцца гісторыяй. У 1654 годзе атрымаў званне каралеўскага гістарыёграфа з 1200 ліўраў рэнты. У 1664 годзе ўзяў шлюб з Маргарытай Шона, ад якой меў семярых дзяцей. Біяграфія Анры дэ Валуа (De vita Henrici Valesii) была напісана яго братам Адрыянам (1607—1692), таксама гісторыкам.
Анры дэ Валуа | |
---|---|
фр.: Henri Valois | |
Дата нараджэння | 10 верасня 1603[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 мая 1676[1][2] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, гісторык, класіцыст |
Анры дэ Валуа найбольш вядомы выданнямі і перакладамі на лацінскую мову антычных аўтараў. Сярод іх выданне прац грэчаскіх царкоўных гісторыкаў: «Царкоўная гісторыя Сакрата, Сазамена, Феадарыта і Евагрыя» (Socratis, Sozomeni, Theodoreti et Evagrii Historia ecclesiastica), сачыненні Еўсевія Кесарыйскага, выданне гісторыі Аміяна Марцэліна. У выданні Аміяна былі ўпершыню апублікаваны два ўрыўкі з сачыненняў познеантычных гісторыкаў, якія пазней у яго гонар атрымалі назву Ананім Валезія.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #128969148 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #128969148 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
Літаратура
правіць- Fossier F. A propos du titre d’historiographe sous l’Ancien Régime // Revue d’histoire moderne et contemporaine. Vol. XXXII. 1985. P. 361—417
- Henrici Valesii militis, domini d’Orcé… emendationum libri quinque et de critica libri duo… Praefixa est Henr. Valesii Vita. Amstelaedami, 1740 онлайн