Антамбахуа́ка (малагас.: Antambahoaka) — этнічная група малагасійцаў. Насяляюць паўднёва-ўсходні рэгіён Мадагаскара. Агульная колькасць (2022 г.) — 108 000 чалавек[1].

Антамбахуака
(Antambahoaka)
Агульная колькасць 108000 (2022 г.)
Рэгіёны пражывання Мадагаскар
Мова малагасійская
Рэлігія культ продкаў, шаманізм, іслам, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы іншыя малагасійцы

Антамбахуака сфарміраваліся як самастойная этнічная група да прыходу на Мадагаскар еўрапейцаў у выніку кантактаў абарыгенаў з арабскімі і, магчыма, індыйскімі і інданезійскімі гандлярамі.

Асноўныя заняткі: сельская гаспадарка і кабатажнае суднаходства. Значная частка антамбахуака ўцягнута ў вытворчасць кавы, якая з'яўляецца мясцовай таварнай монакультурай. Захаваўся звычай самбатра — масавага абразання хлопчыкаў, які праводзіцца раз у 7 гадоў, суправаджаецца галеннем валасоў бацькоў, ахвярапрынашэннямі зебу і малітвамі.

У наш час іслам спавядаюць толькі 2% усіх антамбахуака, аднак у мінулым ён быў больш распаўсюджаны. На мясцовую гаворку моцна паўплывала арабская мова. Яшчэ 20% вернікаў — хрысціяне, пераважна каталікі. Астатняя большасць практыкуе традыцыйныя культы.

Зноскі

Спасылкі правіць