Антанова (Мядзельскі раён)
вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Антано́ва[1] (трансліт.: Antanova, руск.: Антоново) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавета.
Вёска
Антанова
|
Гісторыя
правіцьУ 1848 г. маёнтак Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне Ю. Квінта. У 1904 г. пасёлак Будслаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 43 жыхары. У 1921 г. вёска Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага паветаў Віленскага ваяводства, 11 двароў, 60 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Вераб’ёўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 27.03.1959 г. у Будслаўскім сельсавеце[2], з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 25.12.1962 г. Мядзельскага раёна. У складзе саўгаса «Будслаўскі» (цэнтр — вёска Будслаў), з 04.09.1991 г. калгас з той жа назвай.
Насельніцтва
правіць- 80 жыхароў (1960)
- 10 двароў, 23 жыхары (1997)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Анто́нава
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх