Антаніна Васілеўна Няжданава
Антаніна Васілеўна Няжданава (1873 — 26 чэрвеня 1950) — руская і савецкая оперная спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Народная артыстка СССР (1936). Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1943). Доктар мастацтвазнаўства (1944).
Антаніна Васілеўна Няжданава | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1873[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 чэрвеня 1950[2][1] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная спявачка, музычны педагог, выкладчыца ўніверсітэта |
Пеўчы голас | каларатурнае сапрана[d] і сапрана |
Інструменты | вакал |
Жанры | класічная музыка |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія
правіцьСкончыла Маскоўскую кансерваторыю па класе Умберта Мазеці ў 1902 годзе, была запрошаная салісткай ў Вялікі тэатр, дзе працавала больш за трыццаць гадоў, выконваючы галоўныя партыі ў операх рускіх і замежных кампазітараў.
У 1912 годзе яна адзіны раз у сваёй кар’еры выступіла ў Еўропе — у Парыжскай оперы праспявала партыю Джыльда ў оперы «Рыгалета» Дж. Вердзі.
Сярод іншых выкананых ёй партый — Людміла («Руслан і Людміла» М. І. Глінкі), Таццяна («Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Лакмэ (аднайменная опера Л. Дэліба), Снягурка, Волхава («Садко»), Шэмаханская царыца («Залаты пеўнік» Рымскага-Корсакава) і многія іншыя. Найбольшую вядомасць Няжданавай прынеслі ролі Антаніды ў оперы М. І. Глінкі «Жыццё за цара» і Марфы ў «Царскай нявесце» М. А. Рымскага-Корсакава. Акрамя оперных партый Няжданава таксама выконвала камерныя вакальныя творы, часта выступаючы ў ансамблі з мужам М. С. Галаванавым. У шырокім рэпертуары Няжданавай значнае месца займалі народныя песні.
З 1936 года яна выкладала ў опернай студыі Вялікага тэатра, у Опернай студыі імя К. С. Станіслаўскага, у 1943—1950 гадах — у МДК імя П. І. Чайкоўскага (прафесар з 1943 года).
Зноскі
- ↑ а б Antonina Wassiljewna Neschdanowa // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Нежданова Антонина Васильевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.