Антоненкі (Гарадоцкі раён)

вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Анто́ненкі[1] (трансліт.: Antonienki, руск.: Антоненки) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 37 км на паўночны захад ад Гарадка, 13 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 73 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На захадзе працякае ручай, які ўпадае ў возера Бярнова. На захадзе, поўначы і ўсходзе — участкі лесу. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Віцебск — Гарадок. У вёсцы ніхто не жыве (2018).

Вёска
Антоненкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218818002
Антоненкі на карце Беларусі ±
Антоненкі (Гарадоцкі раён) (Беларусь)
Антоненкі (Гарадоцкі раён)
Антоненкі (Гарадоцкі раён) (Віцебская вобласць)
Антоненкі (Гарадоцкі раён)

Гісторыя

правіць

У канцы 18 стагоддзя вёска Вялікі Рубеж у Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У 1802 годзе ў Віцебскай губерні. У 1839 годзе вёска Антоненкі ў фальварку Старая Віраўля, 9 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. У 1848 годзе 3 дзесяціны сядзібнай зямлі, 36 дзесяцін ворыва, 5 коней, 8 галоў буйной рагатай жывёлы, вёска Рубеж у маёнтку Горкі, уласнасць памешчыка Аляскандра Палупента. У сярэдзіне 19 стагоддзя вёска Вялікі Рубеж у маёнтку Халамер’е, уласнасць Казіміра Корсака. У пачатку 20 стагоддзя вёска Антоненкі ў Віраўлянскай воласці, у Стара-Віраўлянскім сельскім таварыстве і Віраўлянскім прыходзе, 94 дзесяціны ўгоддзяў, 8 двароў, 61 жыхар; вёска Вялікі Рубеж (Антоненкі) у Халамерскай воласці — 20 двароў, 86 дзесяцін угоддзяў, 77 жыхароў, у Горкаўскім сельскім таварыстве і праваслаўным прыходзе. У 1920 годзе ў Віраўлянскай воласці, вёска Антоненкі — 7 двароў, 28 жыхароў; хутар Вялікі Рубеж у Халамерскай воласці — 13 двароў, 60 жыхароў. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. У 1926 годзе вёска Антоненкі ў Віраўлянскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), 6 двароў, 27 жыхароў; вёска Антоненкі (Рубеж) у Горкаўскім сельсавеце Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі, 14 двароў, 68 жыхароў. У 1944-56 гадах дзейнічаў калгас імя Сталіна. У 1959 годзе ў Езярышчанскім раёне. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. Да 2004 года ўваходзіла ў склад Халамерскага сельсавета[2]. З 8 красавіка 2004 года вёскі скасаванага Халамерскага сельсавета далучаны да Віраўлянскага сельсавета. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Маяц».

Насельніцтва

правіць
  • 7 двароў, 52 рэвізскія душы (1785)
  • 10 двароў, 80 рэвізскіх душ (1846)
  • 3 двары, 22 рэвізскія душы (1848)
  • 60 жыхароў — Віраўлянскага сельсавета, 95 жыхароў — Халамерскага сельсавета (1959)
  • 74 гаспадаркі, 173 жыхары — Віраўлянскага сельсавета, 10 гаспадарак, 11 жыхароў — Халамерскага сельсавета (2000)
  • 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2012)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 8 верасня 2018.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць