Антоні Аскерка

(1670—1734) кашталян новагародскі
(Пасля перасылкі з Антоній Аскерка)

Антоні Аскерка (каля 1670 — пасля 3 лістапада 1734) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Антоні Аскерка
Герб «Мурдэліа»
Герб «Мурдэліа»
Кашталян новагародскі
1726 — 1734
Папярэднік Антон Навасельскі
Пераемнік Багуслаў Незабытоўскі
Нараджэнне 1670
Смерць 1734(1734)
Род Аскеркі
Бацька Міхал Аскерка
Маці Канстанцыя Яленская
Жонка Ганна Грабоўская, Сафія Календа
Дзеці

Біяграфія правіць

Мазырскі чашнік з 1697, маршалак з 1713, староста ў 17221724, вялікі пісар літоўскі ў 17241726, кашталян новагародскі з 1726; пасол на соймы 1712, 1717, 1720, 1733, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1709—10.

Быў прыхільнікам Радзівілаў, варагаваў з Сапегамі.

З-за таго, што згодна са шлюбнай дамовай ахрысціў свайго сына Міхала Стафана паводле кальвінскага абраду, быў засуджаны да пазбаўлення ўрадаў, маёнткаў і жыцця (прысуд адменены пасля пераходу сына ў каталіцтва).

Сям'я правіць

Сын Міхала Аскеркі і Канстанцыі Яленскай, унук Самуэля Аскеркі. Жанаты з Ганнай Грабоўскай, потым з Сафіяй Календай, меў сыноў Гервазыя Людвіка, Рафала Алойзы, Міхала Стэфана, Казіміра Мацея, Марціна Тэадора і Багуслава Леапольда.

Зноскі

Літаратура правіць