Антоній Від
Антоній Від (1508, Обервезель, Рэйн-Хунсрук — 21 студзеня 1558, Данцыг, Паморскае ваяводства) — нямецкі мастак, графік, картограф, вядомы стварэннем карты Расіі 1-й паловы XVI ст.
Антоній Від | |
---|---|
Род дзейнасці | картограф |
Дата нараджэння | 1508[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 студзеня 1558[1] |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіліся ў 1508 годзе ў Обервезелі-на-Рэйне, памёр 21 студзеня 1558 года ў Данцыгу[2]. Себасцьян Мюнстэр у сваёй «Касмаграфі» называў яго літвінам. «Народжаным у Літве» яго называў і Конрад Геснер.
Вывучаў мастацтва ў Вітэнбергу. У 1534—1546 гадах жыў у Вільні, быў прыдворным мастаком вялікага князя Жыгімонта Аўгуста.
Творчасць
правіцьУ 1542 годзе склаў карту Маскоўскай дзяржавы, вядомую як карта Віда-Ляцкага, хто выгравіраваў карту пэўна не вядома. У 1545—1546 годзе напісаў кампазіцыі з выявамі зубра, палявання і рыцарскага турніру. Стварыў партрэт і медаль паморскага князя Барніма XI (1545), партрэт прускага герцага Альбрэхта Брандэнбургскага (1553). Таксама думаюць, што Антоній Від зрабіў эскізы аздаблення сцен Ніжняга замка ў Вільні і ў суаўтарстве эскіз габелена з выявай Марціна Лютара (вытканы ў Грайфсвальдзе).
Карта Віда-Ляцкага
правіцьНепасрэдны ўдзел у стварэнні карты браў ваявода Іван Ляцкі, які ўцёк з Маскоўскай дзяржавы ў 1534 годзе. Сігізмунд Герберштэйн шматкротна звяртаўся да Ляцкага, каб той склаў для яго апісанне Масковіі, пасля выданнем карты заняўся Антоній Від. Акрамя звестак, атрыманых ад Ляцкага, Від выкарыстоўваў і іншыя крыніцы, напрыклад, твор Мацея Мяхоўскага «Трактат пра дзве Сарматыі». Карта ахоплівала тэрыторыі ад Фінляндыі да Абі і ад Чорнага да Балтыйскага мора.
Карта створана ў Данцыгу і выдадзена на латыні з дубліраваннем «рускай мовай» у 1555 годзе ў Базелі. 23 мая 1541 года ў лісце да Герберштэйна Ляцкі паведамляе пра пасылку яму карты Масковіі, а ў напісанай «па-руску» інскрыпцыі да карты, якая ёсць у першым яе выданні 1555 года, пазначаны 1542 год, відаць, як год вырабу рукапіснага асобніка[3].
У пачатку 1880-х гадоў нямецкі гісторык Генрых Міхаў выявіў у Гамбургу выданне карты Антонія Віда, зробленае Францам Хогенбергам у 1570 годзе, пра што паведаміў у сваім артыкуле пра самыя старажытныя карты Расіі. Перавыданне 1570 года мае зменены памер карты — прамавугольную форму замест квадратнай у арыгінале. Зменена і мастацкае афармленне, пакінуты толькі лацінскі тэкст. Захавалася некалькі асобнікаў гэтага выдання:
- У калекцыі Адольфа Нордэншэльда з Нацыянальнай бібліятэкі Фінляндыі
- У зборы Нацыянальнай бібліятэкі Францыі
- У Брытанскай бібліятэцы.
Арыгінальная карта 1555 года выяўлена пазней і прадстаўлена ў публікацыі Генрыха Міхава 1906 года.
Карта Антоннія Віда была добра вядомая сярод знакамітых картографаў, у сваіх публікацыях яго згадвае Абрахам Артэлій, Гесэль Герытсен і Нікалас Вітсен. Звесткамі, атрыманымі ад Віда, карысталіся для складання ўласных карт Сігізмунд Герберштэйн і Себасцьян Мюнстэр[4].
-
Карта Антонія Віда (1555).
-
Карта Антонія Віда ў выданні гравёра Франца Хогенберга (1570).
Зноскі
- ↑ а б в г https://data.bnf.fr/fr/15389010/anton_wied/
- ↑ Bibliothèque nationale de France / Catalogue Général . Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2022. Праверана 2 кастрычніка 2022.
- ↑ Кудрявцев О. Ф. Карта Московской Руси Антона Вида и Ивана Ляцкого Архівавана 2 кастрычніка 2022. — 2017 г.
- ↑ Кордт В.А. Материалы по истории русской картографии. Карты всей России и южных её областей до половины XVII в. Архівавана 2 кастрычніка 2022. — 1899 г.
Літаратура
правіцьСпіс твораў
правіць- [Надпись к карте Московии] // Россия в первой половине XVI в.: взгляд из Европы / Сост. О. Ф. Кудрявцев. — М.: Русский мир, 1997. — С. 313—316. — 408 с. — 2,000 экз. — ISBN 5-85810-030-9
Бібліяграфія
правіць- Багров Л. Иван Ляцкий // История русской картографии. — М.: Центрполиграф, 2005. — С. 96—103. — 523 с. — 4,000 экз. — ISBN 5-9524-1676-4.
- Белянкин Ю. С., Матасова Т. А., Полехов С. В. Русская надпись на карте Вида — Ляцкого // ДРВМ. 2017. № 2. — С. 58-59.
- Вид (Бид) (Wied) Антоний // Западноевропейские авторы XV–XVII вв. о России: материалы к биобиблиографическому словарю / Сост. П. Д. Малыгин, отв. ред. П. Г. Гайдуков. — М.: ИА РАН, 2018. — С. 31—33. — 192 с. — 500 экз. — ISBN 978-5-94375-252-0.
- Кордт В. А. Карта России Антония Вида ок. 1537 г. с оттиска, гравированного Ф. Гогенбергом в 1570 г. // Материалы по истории русской картографии. — Киев: Тип. С. В. Кульженко, 1899. — С. 4—6. — 15, [32] с.
- Кудрявцев О. Ф. Антон Вид // Россия в первой половине XVI в.: взгляд из Европы. — М.: Русский мир, 1997. — С. 307—308. — 408 с. — 2,000 экз. — ISBN 5-85810-030-9.
- Кудрявцев О. Ф. Карта Московской Руси Антона Вида и Ивана Ляцкого // Древняя Русь. Вопросы медиевистики : журнал. — 2017. — Чэрвень — № 2 (68). — С. 40—57. — ISSN 2071-9590.
- Michow H. Anton Wied, ein danziger Kartograph des 16ten Jahrhunderts: Den Mitgliedern des 15ten Deutschen Geographentages gewidmet (ням.). — Hamburg: Druck von C. Griese, 1905. — 8 p.
- Michow H. Die ältesten Karten von Russland, ein Beitrag zur historischen Geographie (ням.). — Hamburg: L. Friederichsen, 1884. — 91 p.
- Petrulis J. Antanas Vydas ir jo kartografiniai darbai(літ.) // Collectanea acta geographica Lithuanica : сборник. — Vilnius: 1960.