Антоній Юзаф Сулістроўскі

Антоній Юзаф Сулістроўскі (1702 — паміж 19 лютага 1752 і 12 лютага 1753) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Антоній Юзаф Сулістроўскі
Любіч
Любіч
Нараджэнне 1702
Смерць 1753
Месца пахавання
Род Сулістроўскія[d]
Бацька Міхал Сулістроўскі[d]
Маці Ганна са Стахоўскіх[d]
Жонка Тэрэза з Юдыцкіх[d] і Соф’я з Юдыцкіх[d]

Біяграфія правіць

Прадстаўнік шляхецкага роду Сулістроўскіх герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала (?—да 25 жніўня 1734), войскага ашмянскага (з 1713) і Ганны з Стахоўскіх (?—1740?).

Пасля смерці ў 1732 годзе караля польскага і вялікага князя літоўскага Аўгуста III прыхільнік абрання на трон Станіслава Ляшчынскага. Дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1729 годзе. Пасол на соймы 1733, 1736, 1746, 1748. Палкоўнік Ашмянскага павета ў 1740, маршалак ашмянскі з 1744.

Меў маёнткі ў Ашмянскім павеце (Занарач, Палачаны, Яхімаўшчына, Лужаны, Баркі), Вількамірскім павеце (Багданішкі), Рэчыцкім павеце (Свержань), Віленскім ваяводстве (Батвінішкі). Стараста якіскі, курклеўскі.

У 1752 годзе ўступіў у ордэн езуітаў, жыў у Жодзішках.

Пахаваны 12 лютага 1753 года ў езуіцкім касцёле св. Яна ў Вільні.

Сям’я правіць

У першым шлюбе (адбыўся да 26 мая 1726) з Тэрэзай з Юдыцкіх (?—1739), дачкой Міхала Аляксандра Юдыцкага, старасты ясвойнскага. Ад яе меў 3 сыноў і дачку:

У другім шлюбе (адбыўся не пазней 1746) з Соф’яй з Юдыцкіх (?—1752), дачкой Антонія Юдыцкага, маршалка рэчыцкага, дзяцей не меў.

Літаратура правіць

  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom I. Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Uładzimira Jemialianczyka i Andreja Macuka. Warszawa: DiG, 2004. 764 s.
  • Haratym Andrzej i Matsuk Andrei. Sulistrowski Antoni Józef // PSB. T. XLV/4. Warszawa; Kraków, 2008. S. 480—482.

Спасылкі правіць