Антоні Парака
Антоні Парака (італ.: Paracca) — архітэктар другой паловы XVIII стагоддзя Прадстаўнік архітэктуры барока.
Антоні Парака | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 кастрычніка 1722 (301 год) |
Месца нараджэння |
Італьянец, родам з Генуі. У 1762—1783 годзе працаваў на Віленшчыне і Навагрудчыне. Пабудаваў касцёлы дамініканцаў (1773) у Друі Браслаўскага і місіянераў (1783) у Асвеі Верхнядзвінскага раёнаў[1]. Касцёл Св. Людвіка (1755—1767) у Краславе, Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Аглане (1768—1780), Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Піедруі (1759—1774)[2], драўляную капліцу ў Камянполлі (1762—1777)[3].
Зноскі
- ↑ Парака Антоні // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ Строительная керамика Латгалии: истоки, развитие производства, применение, культурно-историческое наследие (Х в. — начало ХХ в.) Архівавана 13 кастрычніка 2020.
- ↑ Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. — С. 422
Літаратура
правіць- Парака Антоні // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.