Касцёл святога Антонія і кляштар дамініканцаў (Друя)
Касцёл святога Антонія i кляштар дамініканцаў існаваў у Друі ў другой палове XVIII — пачатку XX ст.
Касцёл | |
Касцёл Святога Антонія Падуанскага i кляштар дамініканцаў | |
---|---|
![]() Касцёл святога Антонія, здымак 1907 года | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Друя |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Архітэктурны стыль | віленскае барока |
Архітэктар | Антоні Парака |
Заснавальнік | П. А. Качаноўскі |
Будаўніцтва | 1765—1773 гады |
Стан | узарваны |
Гісторыя
правіцьФундаваны ў 1706 годзе (паводле іншых звестак, у 1690) браслаўскім падчашым П. А. Качаноўскім. У 1765—1773 гг. паводле праекта італьянскага архітэктара А. Парака створаны мураваны кляштарны комплекс дамініканцаў у стылі позняга барока. Ён складаўся з касцёла св. Антонія (асвячоны ў 1767 годзе біскупам-суфраганам Ф. Тавянскім) і келейнага корпуса. Кляштар скасаваныў 1832 годзе. У 1839 г. яго будынкі перададзены праваслаўнаму ведамству. Спустошаныя будынкі ў канцы ХІХ ст. сталі разбіраць на цэглу. У 1909 г. касцёл узарваны.
Архітэктура
правіцьУяўляў сабой трохнефную дзвюхвежавую базіліку з трансептам і прэсбітэрыем, завершаным паўкруглай апсідай. Вышыня касцёлу 35 м, шырыня сярэдняга нефа 9,5 м. Трансепт і сярэдні неф мелі аднолькавую вышыню і значна большыя памеры, чым бакавыя нефы, былі перакрыты крыжовымі скляпеннямі на папружных арках. Над сяродкрыжжам — купал. Бакавыя фасады члянёныя лапаткамі. Галоўны фасад дэкарыраваны пілястрамі, масіўнымі карнізамі, фігурнымі валютамі. У дэкоры ўваходнага парталу і інтэр'ераў выкарыстаны арнамент стылю ракако. На восі галоўнага ўваходу была фігурная каменная брама.
-
Галоўны фасад
-
Брама-званіца
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 230.
- Ярашэаіч А. А. Друйскі кляштар дамініканцаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).