Антон Альгердавіч Рынейскі

Анто́н Альге́рдавіч Рыне́йскі (каля 1903 — 27 жніўня 1937, Менск, НКУС) — беларускі археолаг, гісторык, краязнавец.

Антон Альгердавіч Рынейскі
Дата нараджэння каля 1903
Дата смерці 27 жніўня 1937(1937-08-27)
Месца смерці
Род дзейнасці археолаг, гісторык, краязнавец
Месца працы

Біяграфія

правіць

З 1927 года вывучаў археалагічныя помнікі Беларусі. У 1929—1937 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР. Даследаваў археалагічныя помнікі Палесся і Меншчыны эпохі бронзы і жалезнага веку, дрыгавіцкія курганы, гарадзішчы. На Койданаўшчыне даследаваў археалагічныя помнікі каля вёсак Грычына, Курганне і іншых.

Арыштаваны 19 мая 1937 года асобай нарадай пры НКУС БССР. Абвінавачваўся ў «шпіянажы на карысць Польшчы» і «ўдзеле ў шпіёнска-дыверсійнай дзейнасці Польскай арганізацыі ваеннай». 25 жніўня 1937 года асуджаны да найвышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Менску. Пасмяротна рэабілітаваны ў 1958 годзе.

  • Разведачная археалагічная экспедыцыя // Наш край. Менск. 1929. № 8/9.
  • Да археалагічнага вывучэння Беларусі // Наш край. Менск. 1929. № 11.
  • Археалагічныя разведкі на р. Пціч // Працы секцыі археалогіі Інстытута гісторыі БелАН. Менск. 1932. Т. 3.

Літаратура

правіць
  • Валахановіч А. Рынейскі Антон Альгердавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 6. Кн. І. Мінск. 2001. С. 159.
  • Рынейскі Антон Альгердавіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 42.