Антон Валер’евіч Шніп

(Пасля перасылкі з Антон Валер'евіч Шніп)

Антон Валер’евіч Шніп (нар. 1 лістапада 1990) — беларускі музыка і саўндпрадзюсар, грае на струнных і ўдарных інструментах, былы удзельнік гурта Irdorath, апошнім часам займаўся сольны праектамі, а таксама прадзюсіраваў праект OliA. Палітычны зняволены, абвінавачаны і асуджаны падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].

Антон Шніп
Поўнае імя Антон Валер’евіч Шніп
Дата нараджэння 1 лістапада 1990(1990-11-01) (33 гады)
Краіна  Беларусь
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, музычны прадзюсар, палітычны вязень
Жанр Народная музыка, фэнтэзі фолк, Музыка Сярэдневякоўя
Калектыў Irdorath, OliA

Біяграфія правіць

У 2011 годзе Антон Шніп далучыўся да новаўтворанага праекту Irdorath, стваральнікі якога Уладзімір Калач і Надзея Калач у той пераехалі ў Мінск для запісу дэбютнага альбома і развіцця праекта. У той час Шніп разам з Калачамі жылі ў нефункцыянуючым пансіянаце пад Мінскам, у якім тады адбывалася будаўніцтва будучага гісторыка-культурнага цэнтра «Рыцарскі замак». Менавіта там музыкі працавалі над першым альбомам Irdorath, стварыўшы ў памяшканні імправізаваную музычную студыю. Таксама музыкі займаліся арганізацыяй канцэртаў, правядзеннем культурных мерапрыемстваў і тэматычных вечарынак, стварылі музычны спектакль «Легенда пра Паладзіна». Пасля далучэння да праекту бубнача Валерыя Прыёмкі пачаліся першыя канцэрты.

Палітычны пераслед правіць

Антон Шніп быў затрыманы ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання дня народзінаў Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі і гасцямі свята. Агулам было затрымана 16 чалавек, дзесяць з іх пазней атрымалі суткі арышту і штрафы ў межах адміністрацыйных спраў аб непадпарадкаванні міліцыі. Шэсць чалавек, у тым ліку Шніп, былі затрыманы ў межах крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Па сведчанні адной з прысутных на святкаванні, Аляксандры Грахоўскай, затрыманне было падобна на спецаперацыю: прысутныя сабраліся на лецішчы, дзе збіраліся адзначыць дзень народзінаў Надзеі, але перад пачаткам святкавання заўважылі людзей у вайсковай форме без апазнавальных знакаў, якія беглі з розных бакоў і стралялі. «Было так шмат выстралаў, што не зразумела, чаму пакуль усе жывыя» — сведчыла Аляксандра пазней. Для запісу затрымання выкарыстоўваўся дрон, здымкі з якога пасля былі паказаны МУС у тлумачальным відэа па затрыманні. Прысутных паклалі на зямлю, адабралі тэлефоны, пазней жанчынам дазволілі сесці на канапу. Сама Аляксандра праз два дні атрымала штраф ў межах адміністрацыйнай справы за тое, што не адчыніла зламаную брамку, якая не была зачынена (таксама за гэта ж былі асуджаны яшчэ дзевяць чалавек)[2].

10 жніўня 2021 года шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Беларускі ПЭН-цэнтр, Антон Шніп і іншыя затрыманныя на святкаванні музыкі быўлі прызнаны палітычнымі зняволеннымі[3].

15 снежня 2021 года сімвалічным «хросным» Антона Шніпа стаў дэпутат Бундэстагу Юліян Пальке  (англ.) [4][5].

Амаль пяць месяцаў, якія ішло следства, Шніп правёў пад арыштам у СІЗА на Валадарскага ў Мінску.

24 снежня 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы Антона Шніпа, таксама па адной справе з ім судзілі Юлію і Пятра Марчанак. Як і па справе Калачоў (за 10 дзён да гэтага, 14 снежня, Надзея і Уладзімір Калач былі асуджаны на два гады калоніі) справа спачатку ўключала ў сябе, у тым ліку, і «навучанне ці іншую падрыхтоўку асоб для ўдзелу ў дзеяннях, якія груба парушаюць парадак, а роўна фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці», але праз адсутнасць доказаў дзяржабвінаваўца адмовіўся падтрымаць гэта абвінавачванне. У выніку музыкаў абвінавацілі ў грубым парушэнні грамадскага парадку, яўным непадпарадкаванні законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, перашкодзе руху грамадскага транспарту, здейсненымі групай асоб па папярэдняй змове. Падставай нібыта стаў удзел музыкаў у маршах пратэсту 16 жніўня і 25 кастрычніка 2020 года. 28 снежня 2021 года суддзя Анастасія Ачалава вынесла прысуд тром музыкам, дзе пагадзілася з пазіцыяй абвінавачвання і прызначыла ўсім траім падсудным, Антону Шніпу, Пятру і Юліі Марчанкам па паўтары гады ў калоніі агульнага рэжыму[6].

Прысуд Антон Шніп адбывае ў папраўчай калоніі № 1 (Наваполацк).

Зноскі

Спасылкі правіць