Антон Пятровіч Рабушка

вучоны

Антон Пятровіч Рабу́шка[1] (нар. 17 студзеня 1929) — беларускі вучоны, матэматык і фізік-тэарэтык, доктар фізіка-матэматычных навук (1972), прафесар (1974). Заслужаны работнік народнай асветы Беларусі (1991).

Антон Пятровіч Рабушка
Дата нараджэння 17 студзеня 1929(1929-01-17) (95 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера матэматыка і тэарэтычная фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1972)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў школу і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1954 годзе. Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, дзе прайшоў шлях ад асістэнта да дацэнта. З 1970 года працаваў у Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце, дзе ў 1972—1998 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры матэматыкі[1]. Потым — выкладчык у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па вывучэнню руху цел і яго ўласцівасцей у агульнай тэорыі адноснасці, шэрагу падручнікаў па вышэйшай матэматыцы. Распрацаваў тэорыю рэлятывісцкага руху цел з уласным вярчэннем, электрычнымі зарадамі і магнітнымі момантамі. Выявіў шэраг новых заканамернасцей і сфармуляваў умовы іх эксперыментальнай праверкі.

Сярод апублікаванага:

  • Движение тел в общей теории относительности. — Мн., 1979.
  • Учебные пособия нового поколения: инновационные искания и модели / А. П. Рябушко, И. Е. Юруть // Новые методы и формы обучения и контроля знаний студентов : тезисы научно-методической конференции, Минск, 25-26 октября 1994 г. — Мн.: БГАТУ, 1994.
  • Индивидуальные задания по высшей математике: Операционное исчисление. Элементы теории устойчивости. Теория вероятностей. Математическая статистика. Учебное пособие. — Мн.: Вышэйшая школа, 2006.
  • Движение тела в поле тяготения среды с учетом лобового сопротивления в ньютоновском приближении теории тяготения Эйнштейна / А. П. Рябушко, Т. А. Жур // Научно-инновационная деятельность в агропромышленном комплексе : сборник научных статей 3-й Международной научно-практической конференции, Минск, 29—30 мая 2008 г. : в 2 ч. Ч. 1. — Мн.: БГАТУ, 2008.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць